Зорра супраць кантрабандыстаў
Некалькі партый кантрабанды затрымалі гродзенскія памежнікі ў апошнія дні. Толькі ў пункце пропуска “Бераставіца” з дапамогай службовага сабакі Зорра мытнікі спынілі тры аўто з нелегальным таварам.
Некалькі партый кантрабанды затрымалі гродзенскія памежнікі ў апошнія дні. Толькі ў пункце пропуска “Бераставіца” з дапамогай службовага сабакі Зорра мытнікі спынілі тры аўто з нелегальным таварам.
З 1 ліпеня акцызы на алкагольную прадукцыю могуць узрасці ў сярэднім на 10%. Акцызны падатак і НДВ такім чынам складуць 78-82% у кошце гарэлкі, 45-48% – у кошце віна. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, якая зараз роўная 1,6%, знізіцца на 3%. Адпаведны ўказ прэзідэнта ўжо падрыхтаваны.
Хлопец бадзяўся па офісах арганізацый і установаў і цягнуў з пакінутых без нагляду кабінетаў кашалькі, мабільнікі і асабістыя рэчы супрацоўнікаў.
Пракурор Гарадзенскай вобласці Віктар Марозаў будзе кіраваць назіральнай радай пры футбольным клубе “Нёман”. У склад рады ўвайшлі таксама прадстаўнікі гарадскіх і абласных структур улады, сілавых структур, генеральных спонсараў клуба – разам 15 чалавек.
У мінулым годзе на тэрыторыі вобласці 926 іншаземцаў і 267 грамадзян Беларусі парушылі правілы побыту замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і панеслі адміністратыўную адказнасць. У дачыненні да 451 замежніка, якія стала пражываюць у вобласці, складзены адміністратыўныя пратаколы.
Паводле прэзідэнцкага рашэння шклозавод атрымае ад Белаграпромбанка ільготныя крэдыты, працэнты па якіх будуць сплочвацца з бюджэта. Ужо сёлета прадпрыемства атрымае 17,6 мільярдаў рублёў і 23,6 мільёны долараў на будаўніча-мантажныя працы і набыццё абсталявання для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вытворчасці шкловаты.
Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”. Дзеля забеспячэння абароны і бяспекі Беларусі ў сувязі са значным скарачэннем колькасці прызыўнікоў адмененая адтэрміноўка для завочнікаў.
Трыюмфам гарадзенскіх каманд скончылася Агульнарасійская гульня-“схватка” “Агонія”, якая адбывалася ўчора на тэрыторыі Калужскай і Тульскай вабласцей. Першае месца з вялікім адрывам ад сапернікаў заняла гарадзенская Night City. Іншая гарадзенская каманда – “9 мая”, фінішавала другой. Прызавы фонд гульні складаў 3220 даляраў.
Унікальныя аэрафотаздымкі Гродна, зробленыя ў час Другой Сусветнай вайны нямецкімі самалётамі-шпіёнамі, з’явіліся ў інтэрнэце. Якасць здымкаў такая, што дазваляе добра ўбачыць планіроўку горада, пазнаць многія вядомыя гарадзенцам будынкі.
У Зельвенскім раёне маланка забіла дзіця. Шэсць чалавек утапіліся. Смерцю скончыліся некалькі аварый. І ўсё гэта – за мінулыя выходныя.