Польскія вучні пазнаёмяцца з замкамі Гродзеншчыны

Экскурсія для пераможцаў і лаўрэатаў агульнапольскай алімпіяды па беларускай мове адбудзецца у канцы чэрвеня.

У Гродне вецер знес балконную раму

|

Сёння каля 11 гадзін на ходнікі ля пад’езда дома №43 па вуліцы Дамброўскага з балкона трэцяга паверха ад моцнага ветру ўпала драўляная ашклёная балконная рама.

Прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт Гродзенскай вобласці 445 мільярдаў

|

За кошт малога бізнеса забяспечваецца 20% паступленняў у бюджэт Гродзенскай вобласці.

Саюз палякаў на Беларусі адзначыць гадавіну Смаленскай трагедыі

|

Ахвяраў аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага пад Смаленскам, а таксама замардаваных у Катыні ў 1940г. ўспомняць 10 красавіка на Гродзеншчыне.

Беларускі Канстытуцыйны суд супраць “Карты паляка”

|

Канстытуцыйны суд Беларусі, разгледзеўшы  ўчора польскі закон “Аб карце паляка”, вырашыў, што “Карта паляка” не адпавядае агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Падпаліла траву – згарэла сама

|

Жыхарка Лідскага раёна загінула, падпаліўшы мінулагоднюю траву і не паспеўшы адысці на бяспечную адлегласць.

Андрэй Пачобут арыштаваны

|

Учора ўвечары Пракуратура Гродзенскай вобласці на трое сутак за парушэнне падпіскі аб нявыездзе затрымала карэспандэнта «Газеты Выборчай» у Беларусі Андрэя Пачобута, які з’яўляецца падазраваным па справе аб абразе прэзідэнта.

Майстар-клас па беларускіх танцах

|

У Гродзенскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва 10 красавіка з 12 да 15 гадзін ладзіцца майстар-клас па беларускіх танцах.

Грып пакінуў Гродна да наступнага года

|

138 тысяч жыхароў Гродзенскай вобласці за першыя тры месяцы года перахварэлі на грып і ВРВІ.

Пік захворванняў прыйшоўся на час з 7 лютага да 11 сакавіка. За гэтыя 5 тыдняў у Гродна і Лідзе да лекараў звярнуліся 17500 чалавек.

Жонка Андрэя Пачобута адмовілася сведчыць супраць мужа

|

Сёння Аксану Пачобут у якасці сведкі па справе мужа выклікалі ў пракуратуру Гродзенскай вобласці.