Раскопкі на тэрыторыі Старога Замка працягваюцца
Зусім нядаўна да археолагаў, што працуюць на раскопках Старога Замка ў Гродне, далучыліся студэнты гістарычнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы. Зараз яны вядуць раскопкі разам.
Зусім нядаўна да археолагаў, што працуюць на раскопках Старога Замка ў Гродне, далучыліся студэнты гістарычнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы. Зараз яны вядуць раскопкі разам.
Мінистэрства гандлю паведаміла , што з 21 ліпеня плануецца прыпыненне дзейнасці 177 магазінаў сеткі “Дабраном” па ўсёй рэспубліцы. Карэспандэнт “Твайго Стылю” наведаў некалькі гарадзенскiх крам, якiя належаць арганізацыі і даведаўся, што большасць супрацоўнікаў не верыць у тое, што крамы зачыняць.
Выпускнік Гарадзенскай гарадской гімназіі Мікіта Валковіч перамог у расійскім тэлевізійным інтэлект-шоў для школьнікаў “Умники и умницы”.
Маладая гарадзенка Аліса сутыкаецца з цяжкасцямі дарослага жыцця. Неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у Швецыю.
Ёсць у горадзе людзі, якія выдатна памятаюць вайну, хоць і рэдка пра гэта расказваюць. Яўген Фёдаравіч Пікаловіч належыць да пакалення людзей, што называюць “дзецьмі вайны”. Яму было шэсць, калі немцы ўварваліся ў наш край. Тыя ваенныя жахі на ўсё жыццё засталіся ў памяці маленькага хлопчыка. Разам з “Тваім Стылем” ужо пажылы мужчына ўспомніў страшныя дні свайго маленства.
Сёння практычна да канца працоўнага дня ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Ажэшка – Савецкая – Віленская не будзе вады.
Традыцыйнае Купалле адзначылі ў Залессі, на Смаргоньшчыне, ноччу з 6 на 7 ліпеня. Свята праводзіцца тут штогод, і кожны раз па-новаму. Для сёлетняй імпрэзы рэжысёры Таня Нясцюрына і Аксана Ліс, супрацоўніцы мясцовага дома культуры, падрыхтавалі паганскі сцэнар.
У парку Жылібера з’явіўся свой замак. Праўда, ён невялікі, памерам усяго паўтара метра.
У рамках падрыхтоўкі да святкавання 1010-гадовага юбілею Ваўкавыска 7 ліпеня на клумбе перад будынкам райвыканкама ўсталявалі камень – памятны знак у гонар атрымання горадам у 1503 Магдэбургскага права.
Трагедыяй скончыўся адпачынак у Анапе на Чорным моры маладажонаў з Ліды: на матрацы іх вынесла ў адкрытае мора, пошукі не далі выніку.