“Дай Дорогу” ў Гародні
Доўгачаканы выступ берасцейскага рок-гурта “Дай Дорогу” адбыўся 28 снежня мінулага году ў гарадзенскім клубе Alpha Centauri.
Вялікая чарга прыхільнікаў творчасці берасцейцаў стаяла каля клуба ўжо за паўгадзінны перад пачаткам канцэрта. Памятаючы веснавы канцэрт “ляпісаў”, калі клуб амаль што не трашчаў ад людскога натоўпу, на гэты раз многія пажадалі прайці ўнутр хутчэй, каб паспець заняць месцы.