У цэнтры Гродна пабудуюць зусім новы квартал. Гарадзенцам прапануюць выказацца

|

Паводле планаў, у квартале паміж вуліцамі 17 верасня, Дзяржынскага, Церашковай і Каханоўскага ліквідуюць прамысловую зону і шчыльна пабудуюць шматпавярховікі. Вуліцу Астроўскага падоўжаць – яна раздзеліць квартал на дзве часткі і дойдзе да чыгуначнага вакзала. Гарадзенцы могуць выказацца наконт гэтага праекта з 21 чэрвеня да 15 ліпеня.

У Гродне адкрылі эксперыментальны трохмоўны “Еўраопт” у зусім новым стылі

|

Сотні гарадзенцаў прыйшлі 16 чэрвеня на адкрыццё новага “Еўраопта” ў гандлёвым цэнтры OldCity. Гіпермаркет адкрывалі ўрачыста: з вядомымі артыстамі і вялікімі чэргамі. Новая крама – эксперыментальная, у ёй будуць папулярызаваць беларускую мову.

Скейт, ровар або гантэлі. Як спартыўныя гарадзенскія хлопцы фоткаюцца ў Instagram

Скейт, ровар, паркур, трэнажоры – у сённяшняй Instagram-падборцы глядзіце спартыўных хлопцаў, якіх можна сустрэць на вуліцах Гродна.

Горадня медычная. Лекцыя & экскурсія ад краязнаўцы Віктара Кірэева і медыка Уладзіміра Пруднікава

|

Краязнаўца Віктар Кірэеў і медык Уладзімір Пруднікаў правядуць старонкамі і мясцінамі гісторыі медыцыны ў Горадні – ад часоў каралевы Боны і да сённяшніх дзён. Першая ў Беларусі аптэка, першая ў Беларусі медычная ВНУ, першая хірургічная аперацыя з дапамогай лазернага абсталявання, першая ў горадзе бальніца пры кляштары Святога Духа, постаці Жылібера, Юпатава, Клейна, Тальгейна і шмат іншых цікавых рэчаў – вядомых, малавядомых і амаль невядомых нам сучасным.

“Проста не спадабаліся”. Вандал расказаў міліцыі навошта пашкодзіў вазоны на Савецкай

|

Зламыснікам, які ў ноч з 10 па 11 чэрвеня пашкодзіў на Савецкай вуліцы вазоны, што ўсталявалі да Фестывалю нацыянальных культур, апынуўся 17-гадовы падлетак. Перад тым як пашкодзіць канструкцыі ён адпачываў у адным з бараў па вуліцы Тэльмана ў цэнтры горада.

На “Азоце” аварыя? Не, але гарадзенцы на ўсялякі выпадак панікуюць

|

Пра невялікі выкід на прадпрыемстве “Гродна Азот”, які нібыта зафіксавалі датчыкі раніцай 16 чэрвеня, гарадзенцы пачалі пісаць у сацыяльных сетках пасля 9.00. Бацькі, даведаўшыся пра жоўтае воблака на адным з цэхаў, званілі ў дзіцячыя садкі і прасілі закрываць вокны ды не выпускаць дзяцей на вуліцу. Тым часам супрацоўнікі посцілі сэлфі і супакойвалі людзей, што такое здараецца заўсёды, калі спыняецца цэх азотнай кіслаты.

Чэмпіёнка Беларусі папулярызуе ў Гродне слалом на роліках

|

Напэўна, многія гарадзенцы заўважалі ў Пышках дзяўчыну, якая рэгулярна катаецца на роліках вакол конусаў і пры гэтым танчыць. Завуць яе Васіліса Маслава і яна чэмпіёнка Беларусі па фрыстайл-слалому.

Бясплатныя трэнінгі па зумбе, тай-бо і ёзе правядуць у Пышках

|

Шэраг  майстар-класаў па розных напрамках фітнэсу пройдзе гэтым летам у Пышках. Першы занятак будзе прысвечаны зумбе і адбудзецца 18 чэрвеня ў 11.00 на паляне каля танцпляцоўкі. Праект #МояТренировкаСегодня, у межах каторага пройдуць трэніроўкі, арганізаваны кампаніяй МТС у партнёрстве з Grant Fitness. Са словаў арганізатараў, праект прызначаны ў падтрымку для кожнаму, хто хоча весці актыўны лад жыцця. Апроч Гродна бясплатныя трэніроўкі гэтым летам пройдуць у Мінску, Брэсце, Віцебску, Мазыры і Магілёве.

 

Пасол Польшчы: “Беларусы атрымалі 400 тысяч віз у мінулым годзе. Хачу, каб гэта лічба павялічылася”

|

– Я б хацеў, каб колькасць віз, якія выдаюцца беларусам, павялічылася, – заявіў новы пасол Польшчы Конрад Павлік. Паводле яго дадзеных, грамадзяне Беларусі ў мінулым годзе аформілі ў польскіх консульствах і візавых цэнтрах 400 тысяч віз, піша TUT.BY.

 

У шляхецкай сядзібе ў Радзівілках ля Аўгустоўскага канала згарэў дах

|

У сядзібе Свяцк Гурскіх пад Гродна 14 чэрвеня здарыўся пажар. Па версіі пажарнікаў, прычынай магла стаць ежа, пакінутая без дагляду на электрапліце. Згарэла 500 кв.м. даху на самай старой і каштоўнай частцы будынка 1828 года, паведамілі ў прэс-службе МНС.