Летам з Гродна можна будзе паляцець у Турцыю, Балгарыю і Калінінград
Чартарныя рэйсы па маршруце Анталія-Гродна-Анталія пачне ладзіць летам 2016 года авіякампанія “Белавія”, паведамляе Белта са спасылкай на Гродзенскі філіял “Белаэранавігацыі”.
Чартарныя рэйсы па маршруце Анталія-Гродна-Анталія пачне ладзіць летам 2016 года авіякампанія “Белавія”, паведамляе Белта са спасылкай на Гродзенскі філіял “Белаэранавігацыі”.
У пачатку 2000-х, калі ў Гродне пачаў шырока распаўсюджвацца інтэрнэт, не існавала яшчэ ніякіх сацыяльных сетак. Тады нешматлікія карыстальнікі сеткі збіраліся на форумах і чатах. Менавіта там бурліла віртуальнае жыццё. Першым такім рэсурсам у Гродне быў чат “Иная реальность”.
Трафарэтныя надпісы з заклікамі не насіць шубы з натуральнага футра з’явіліся на сценах горада ў першыя дні новага году.
Вечарам 8 студзеня ў прадзільным цэху №2 завода “Хімвалакно” прарвала газаправод. Персанал прадпрыемства паспеў хутка спыніць падачу газу і перавесці ўстаноўку палімерызацыі на рэзервовы электракацёл. На ліквідацыю наступстваў прарыву спатрэбілася каля шасці гадзін, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Хоць падапечныя Мілаша Голаня ў матчы з “Дынама” і праявілі волю да перамогі, але набраць ачкоў у пачатку 2016 года ім не ўдалося.
Пра новы жылы квартал на месцы былога ваеннага гарадка па вуліцы Пралетарскай загаварылі пяць гадоў таму. У 2015 годзе там з’явіліся першыя дамы і пачалі зносіць апошнія будынкі вайсковай часткі. Зараз там засталіся толькі казармы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, якія ўжо амаль цалкам расцягнулі на будматэрыялы прыватнікі.
Байко — найбагацейшы гродзенскі прадпрымальнік і адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны. Яго імя спажыўцы могуць і не ведаць, затое прадукцыяй «Контэ Спа» карыстаецца абсалютная большасць жанчын краіны.
Гэтым разам у нас атрымалася сапраўды зімовая, вельмі атмасферная фотападборка. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.
Палац Тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы ў Гродне апусцеў прыкладна два гады таму. Тады кіраўніцтва заявіла пра намер паставіць будынак на рэканструкцыю, а шматлікім арэндатарам давялося пакінуць свае памяшканні.
Прафесар Аляксей Пяткевіч лічыць, што каляндар можа выконваць не толькі сваю асноўную функцыю, але і стаць крыніцай ведаў пра свой горад і знакамітых землякоў. Такія краязнаўчыя календары на матэрыяле Гарадзеншчыны ён выдае ўжо сем гадоў. Сёлета наклад складае ўсяго 200 экземпляраў.