“Гроднарыба” гандлявала пратэрмінаванымі паўфабрыкатамі

|

Гэта можа пагражаць былому кіраўніку прадпрыемства пазбаўленнем волі.

Анамальна халоднае надвор’е ў Гродне змянілася анамальна цёплым

|

Калі 22-24 снежня сярэднесуткавая тэмпература паветра ў Гродзенскай вобласці была на 8-12°С ніжэй за кліматычную норму, то ўжо 25 снежня – на 1-4°С яе перавысіла.

Тысячу подпісаў сабралі пад петыцыяй у падтрымку малога прыгранічнага руху з Польшчай

|

Анлайн-збор подпісаў пад петыцыяй ініцыявалі ў маі 2012 года актывісты беларускага хрысціянскага руху на чале з Дзмітрыем Кухлеем, каардынатарам аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” у Мастах.

Першы рэтра-цягнік накіруецца ў Парэчча 27 снежня

|

Беларуская чыгунка ў гэты дзень ладзіць экскурсійна-турыстычную праграму, прысвечаную 150-годдзю адкрыцця руху.

Напярэдадні Раства знайшліся скрадзеныя з касцёла ў Дварцы рэчы

|

Знікненне літургічнага начыння заўважыў пробашч касцёла. Ён адразу выклікаў міліцыю.

Каляды – свята ў сярэдзіне зімы

Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою, марым аб здзяйсненні жаданняў ды недзе ў душы, далёка-далёка, усё ж такі верым у цуд.

У ноч перад Раством 24 снежня 1944 года

|

У абазначаны ў загалоўку час у Ашмянах адбылося незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне. Аб ім дакладвалі нават у цэнтральны апарат НКУС СССР, паколькі ў аварыі ўдзельнічалі ваеннаслужачыя гэтай грознай арганізацыі.

Сталыя гарадзенцы плануюць дабрачынныя справы

|

Ужо зараз ідзе збор сродкаў для прытулку для бяздомных жывёлаў. У студзені-красавіку слухачы праграмы “Універсітэт Залатога Веку” плануць здзейсніць яшчэ некалькі акцый на карысць грамадства.

Рэцэпт гарадзенскіх пернікаў ад “Ткаллі”

| Без катэгорыі

Перад каляднымі святамі галерэя рамёстваў “Ткалля” прапанавала наведнікам майстар-клас па вырабу пернікаў. Карэспандэнт “Твайго стыля” запісаў рэцэпт адмыслова для нашых чытачоў.

Што гатавалі беларусы на Каляды?

Карэспандэнткі “Твайго стыля” прыгатавалі калядную  страву – грыбныя вушкі, ды даведаліся, што лічылася традыцыйным на святочным стале. Глядзі наш фотарэцэпт!