“Нёман” паказаў цікавую гульню і абыграў “Дынама-Маладзечна”

|

Гарадзенскі “Нёман” атрымаў другую перамогу запар у Кубку Салея. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне абгулялі “Дынама-Маладзечна”.

Гарадзенка праславілася на Сусветных Днях Моладзі: узняла транспарант “Папа, пазвані мне”

Гарадзенка Яна Шостак у час сустрэчы Папы Рымскага Францішка з валанцёрамі Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве узняла транспарант з надпісам „Papa call me” і сваім нумарам тэлефона. Папа пакуль не пазваніў, затое дзясяткі людзей з усяго свету павіншавалі за смеласць і арыгінальнасць.

“Хачу месца, каб спакойна дажыць сваё”. Гарадзенка праз суд спрабуе выгнаць з дому родную маці

|

У канцы ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Гродна вырашыў, што 78-гадовая пенсіянерка Марыя Андрэеўна [усё імёны змененыя] павінна выпісацца з кватэры сваёй 47-гадовай дачкі. Рашэнне прынялі завочна – жанчына не прысутнічала, бо была ў шпіталі. Пасля выздараўлення сталая кабета дамаглася, каб справу пераглядзелі ўжо з яе ўдзелам. Маці і дачка сустрэліся ў судзе 1 жніўня.

Кінематаграфічную гісторыю Гродна плануюць увекавечыць на адной з вуліц

У Гродне ўлады хочуць падтрымаць ідэю жыхароў горада па стварэнні месца, прысвечанага розным фільмам. “Гродзенскі рэгіён з’яўляецца папулярным месцам для здымкі кінастужак або эпізодаў. Рэжысёраў цікавіць гістарычны цэнтр Гродна, які захаваўся, маляўнічыя месцы, азёры і аб’екты архітэктурнай спадчыны ў раёнах вобласці. Гэтую папулярнасць мы хочам падкрэсліць, стварыўшы ў абласным цэнтры такі аб’ект для дэманстрацыі як турыстам, так і жыхарам вобласці, бо гэта цікавыя факты ў гісторыі іх малой радзімы”, – распавёў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

“Узоры і загагуліны”. Як у беларускіх вёсках са звычайнай паперы рабілі цуд

«Выцінанкі рабілі ад Калядаў і да Калядаў. Пры гэтым кожныя паўгода хату ўпрыгожвалі па-рознаму. Сядалі жанчыны і выразалі фіранкі ды ўпрыгожванні», — расказвае гродзенскі майстар Станіслаў Муліца парталу TUT.BY.

 

“Адключаныя фантаны свята не сапсуюць”. Гарадзенскія дэсантнікі адзначаюць Дзень ПДВ

|

Святкаванне Дня паветрана-дэсантных войскаў у Гродне пачалося з ускладання кветак да мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам. Далей калона з дваццаці дэсантнікаў накіравалася ў цэнтр горада на традыцыйныя гулянні.

У Беластоку развіваюць гарадскі ровар: з’явіцца больш станцый, магчыма, будуць электравеласіпеды

|

Больш станцый, дзе ў горадзе можна ўзяць напракат роват у межах сістэмы BiKeR (Беластоцкая роварная камунікацыя), хочуць стварыць дэпутаты гарадскога савета Беластока. Таксама сярод іх прапаноў – дадаць дзіцячыя і электраровары. Гарадскі ровар – надзвычай папулярны ў Беластоку. Сёлета жыхары горада ў чарговы раз пабілі рэкорд па колькасці выкарыстанняў BiKeR’a, піша poranny.pl.

Футбольны манеж у Пышках абяцаюць пабудаваць восенню

|

Ужо ў кастрычніку плануецца скончыць будаўніцтва футбольнага манежа ў Гродне. Пра гэта 1 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Доме футбола заявіў намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян.

Валы ідуць. Жывёла, што растварылася ў плыні гісторыі

Нямногія сёння адкажуць на пытанне: што за жывёла такая – вол? Мо нехта ўзгадае ўкраінскі мульцік, дзе казакі, нагрузіўшы на запрэжаны валамі воз мноства солі, паехалі яе прадаваць. На тым веды пра гэтую жывёлу бадай што і скончацца. Але менавіта вол на працягу доўгіх стагоддзяў быў спадарожнікам і памочнікам беларускага селяніна ў ягонай працы.

Марафон “Гродна-Друскенікі” прэзентуюць на вядучых сусветных забегах

Прэзентацыя марафону “Гродна-Друскенікі” пройдзе на галоўных забегах свету. Пра гэта падчас узнагароджання арганізатараў марафону 2016 года паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, перадае БЕЛТА.