“Гроднаграмадзянпраект” робіць праект рэстаўрацыі кірхі трэці год

Гродзенская лютэранская абшчына сабрала неабходную суму на распрацоўку праекта рэстаўрацыі гродзенскай кірхі, адзінага дзеючага лютэранскага храма ў Беларусі. “Гроднаграмадзянпраект” мусіць здаць праект у кастрычніку гэтага году.

У роварным марафоне значна пераважаюць мужчыны

Больш за 100 удзельнікаў далучыцца да роварнага марафону “Суседзі”, які распачнецца 24 ліпеня ў ваколіцах шлюзу Дамброўка на Аўгустоўскім канале.

Піва пакуль п’юць шмат

“Лідскае піва” за першае паўгоддзе гэтага году больш чым на палову павялічыла экспарт піва ў параўнанні з гэтым жа перыядам мінулага году. Гэтаксама лідскае акцыянернае таварыства павялічыла аб’ём вытворчасці квасу і прадукуе яго найбольш сярод беларускіх бровараў.

Па серадах скончыцца жорсткі хапун?

Учора Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч меў магчымасць абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам праблему захавання законнасці супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў падчас акцыяў пратэсту, якія ладзяцца ў краіне штотыдзень. Размова ішла пра апранутых у цывільнае супрацоўнікаў, якія жорстка затрымлівалі ў хаатычным парадку грамадзян і журналістаў на гэтых акцыях.

Партрэт прэзідэнта пакажуць у Гродне

Сваю нашумелую кнігу “Александр Лукашенко. Политический портрет” прадставіць у Гродне вядомы палітолаг і публіцыст Валер Карбалевіч.

Ва ўніверсітэце пераблыталі колеры сцяга

|

«Эпідэмія» вывешвання дзяржаўнай сімволікі дагары нагамі дайшла і да Гродна. На галоўным корпусе ГрДУ на вуліцы Ажэшкі адзін са сцягоў вісіць перавернутым.

«Водны шлях караля Стэфана Баторыя» злучыць Віслу з Нёманам

|

Сумесны праект падляшскага і мазавецкага ваяводстваў дазволіць праплыць па вадзе 300 кіламетраў. Турыстычны маршрут Вісла – Аўгустоўскі канал пройдзе праз Варшаву, Пултуск, Астралэнку, Ломжу, Аўгустоў і іншыя мясцовасці. У перспектыве: Гродна і Друскенікі.

З Гродна да Друскенік дабяромся бегам

|

Міжнародны аматарскі марафон сяброўства «Гродна-Друскенікі 2011» адбудзецца 20 жніўня. Пераможцы, якія зоймуць 1-6 месцы ў спаборніцтве, атрымаюць дыпломы, медалі, кубкі і ўзнагароды ад 100 да 1000 долараў.

Ваўкавыскі помнік спазніўся на год

|

Помнік з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бітвы быў адкрыты ў Ваўкавыску 17 ліпеня падчас святкавання Дня Горада. Камень-валун з надпісам і трыма гербамі: Пагоняй, Калюмнамі і гербам Ваўкавыска, знаходзіцца побач з мясцовым ваенна-гістарычным музеем.

Аўтаспынам да Маці Божай Будслаўскай

| Без катэгорыі

Гісторыя майго абяцання прыйсці да Маці Божай з падзякай бярэ пачатак у ліпені 2006 года ў вёсцы Будслаў. Але толькі сёлета я наведала славуты санктуарыюм. Адразу было вырашана ісці не пілігрымкай, а аўтаспынам. Для мяне ён большае выпрабаванне, чым тыднёвая пешая пілігрымка.