Піт Паўлаў: Як не сыграць “Трох чарапах”?
У нядзелю 23 сакавіка вакаліст і гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў наведаў з творчай сустрэчай Гродна. Канцэрт праходзіў у рэстаране “Тапаз”. Прывітаўшыся, музыка заахвоціў усіх задаваць пытанні і паскардзіўся на адсутнасць рэкламы – на сустрэчы было каля пятнаццаці чалавек. Хаця і рэклама была.