Вандроўка па старым Гродне. Частка ХХІV. Чыгуначны мост
Гэта сёння чыгункай нікога не здзівіш. Паравозы ўспрымаюцца намі як нейкія старадаўнія монстры, але яшчэ сто гадоў таму паравоз быў сімвалам прагрэсу. Нездарма так часта на старых паштоўках мы бачым выяву чыгуначнага маста.