Гарадзенцы найчасцей купляюць беларускае
80,2% рэалізаваных праз гандлёвую сетку ў Гродзенскай вобласці тавараў, вырабленыя ў Беларусі. Гэта на 3,5% менш, чым на год раней, але ўсё адно найвышэйшы паказчык у краіне.
80,2% рэалізаваных праз гандлёвую сетку ў Гродзенскай вобласці тавараў, вырабленыя ў Беларусі. Гэта на 3,5% менш, чым на год раней, але ўсё адно найвышэйшы паказчык у краіне.
Каларытнае відэа з камер сістэмы відэаназірання, усталяванай уздоўж беларуска-літоўскай мяжы, беларускія памежнікі апублікавалі, падтрымаўшы ініцыятыву польскіх калег.
13 лютага адбыўся чарговы матч футбалістаў гарадзенскага “Нёмана” ў рамках турэцкага збору. Матч з камандай “Авангард” з Курска скончыўся з лікам 3:3. Гродзенцы па ходу матчу адыгралі тры мячы і дамагліся нічыёй.
Як горад падрыхтаваны да прыёму турыстаў, даследвалі карэспандэнткі “Вячоркі”. Па легендзе, дзве харваткі прыехалі ў Гродна, каб паўзірацца на самы заходні горад Беларусі…
Журы прэміі імя Ежы Гедройца вызначыла поўны спіс кніг-намінантаў, якія будуць сёлета прэтэндаваць на прэмію. З больш чым 60 празаічных прац, апублікаваных у 2013 годзе, да ўдзелу ў конкурсе дапушчаныя 45. Сярод іх – тры кнігі гарадзенскіх аўтараў.
200 тысяч рублёў за дзве гадзіны можна зарабіць на гарадзенскай вуліцы, выконваючы кампазіцыі гурта Metallica альбо песні пра Гародню.
На Савецай плошчы насупраць Палаца тэкстыльшчыкаў знянацку прасела плітачная паверхня, а дзве пліткі праваліліся ажно на паўметра. Пакуль будаўнікі шукалі прычыны правала, гісторыкі выказалі здагадку, што гэта аб сабе нагадала падзямелле старога Гродна.
Лідскія хлопцы вырашылі пакатацца на санках і ў выніку натыкнуліся на кар’еры, якія ўразілі сваёй зімовай прыгажосцю.
З кнігай “Паэзія прозы” Віктара Сазонава і “Прастрэлены талер” Аркадзя Жукоўскага (творчы псеўданім Аркадзь Ліцьвін) пазнаёмяцца ўдзельнікі прэзентацыі, што пройдзе ў пятніцу 14 лютага ў галерэі “Крыга”.
Якасць выбараў – гэта перадумова камфортнага жыцця грамадзян і таго, ці будуць улічаныя іх меркаванні ў вырашэнні грамадска значных пытанняў. Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пачынае набор назіральнікаў за выбарамі ў мясцовыя Саветы, якія адбудуцца 23 сакавіка 2014 года.