Разборкі вулічных музыкаў: новы бубнач у цэнтры Гродна пераманіў слухачоў у калег?
Гарадзенскія вулічныя музыкі скардзяцца на прафесійнага бубнача Алега, які стаў гэтым летам граць у цэнтры горада. З-за новага артыста ў музыкаў на Савецкай істотна зменшылася выручка. Сам Алег сыходзіць са свайго месца не збіраецца і кажа, што людзі ідуць туды, дзе ім падабаецца.