Фотафакт: Лютэранскую кірху аднавілі пасля ўрагану, на чарзе – Бернардынскi касцёл

|

У пяць гадзін раніцы 22 чэрвеня будаўнікі ўзяліся за аднаўленне шпіля на гарадзенскай кірсе. Рабочым спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб выправіць яго і выраўняць галоўны крыж лютэранскага храма.

Да 75-годдзя нападу Германіі на СССР. Гісторык Вадзім Шорах: Лінія Молатава будавалася для наступальных мэтаў

|

Берасцейскі гісторык фартыфікацыяў Вадзім Шорах прэзэнтаваў выдадзеную ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” кнігу “Эволюция укреплений Западной Беларуси”. Кніга прысвечаная каменнаму фартыфікацыйнаму будаўніцтву ХІХ-ХХ ст., парэшткі якога засталіся на тэрыторыі Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцяў. У адказах на пытанні  нашай рэдакцыі аўтар раскрыў, у чым заключаецца ўнікальнасць і важнасць для гісторыі архітэктуры Беларусі ўсіх гэтых расійскіх, нямецкіх і польскіх абарончых збудаванняў.

Бусляняты з заапарку атрымалі “пярсцёнкі” і займелі “хроснага бацьку”

|

Першых буслянат, што нарадзіліся ў Гарадзенскім заапарку ад пары пацярпелых буслоў, акальцавалі 21 чэрвеня. Разам са звычайнымі металічнымі кольцамі птушак пазначылі сучаснымі пластыкавымі. Гэта дапаможа лягчэй адсочваць  шляхі іх міграцыі. Арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі, акальцавашы буслянят, назваўся іх “хросным” і перадаў малых пад крылы бацькоў.

А чацвёртай рана гарадзенцы і украінцы, землякі памежніка Віктара Усава, ўзгадвалі пачатак вайны

|

Роўна ў 4 гадзіны гарадзенцы разам з прадстаўнікамі ўкраінскага горада Нікапаля сабраліся на правым беразе ракі Нёман. Тут праходзіла штогадовая гарадская патрыятычная акцыя “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прысвечаная ушанаванню памяці людзей, што загінулі у першыя дні вайны Айчыннай вайны. На плынь Нёмана пусцілі 22 вянкі, што сімвалізавалі дату 22 чэрвеня 1941 года.

Сінагога запрашае ў фотападарожжа па краіне Танаха пад музыку саксафона

|

Персанальная выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча адкрыецца 23 чэрвеня ў гарадзенскай сінагозе. Гарадзенцам і гасцям горада прадставіцца рэдкая магчымасць з дапамогай здымкаў прайсці па краіне Танаха.

Горад засынае, прачынаецца мафія: Як гуляць у мафію і перамагчы

|

У цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” 18 чэрвеня прайшоў дзень адкрытых дзвярэй прысвечаны гульні “Мафія”. На сустрэчы можна было навучыцца гуляць і даведацца пра гарадзенскія клубы мафіі. А мы сабралі парады ад вядоўцаў, як перамагчы ў гульні ў ролі мірнага жыхара і мафіі.

У Гродне пройдзе турнір па камп’ютарнай картачнай гульні Hearthstone

|

Турнір адбудзецца 26 чэрвеня ў 12.00 у цэнтры развіцця і адпачынку “Партал”. Рэгістравацца можна да 24 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і магчымасць удзельнічаць у наступных этапах.

У Пышках плануецца апрацоўка супраць кляшчоў. Перш чым ісці ў лес – чытайце аб’явы

|

Апрацоўка ад кляшчоў ва ўрочышчы Пышкі,  аб’яўленая на 21-24 чэрвеня, пакуль адкладваецца ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я, паведамілі ў Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Удакладненні пра новыя тэрміны аб’явяць пазней, а пакуль мы мелі час высветліць, у чым заключаецца сутрасць апрацоўкі навошта і калі яе робяць. Разабрацца з гэтымі пытаннямі дапамагаюць адмыслоўцы – намесніка начальніка  ВТА Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тадэуш Толкач і біёлаг Гродненскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жана Скубановіч.

“Перасядзь на ровар”. Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта хоча стварыць у Гродне бясплатны велапракат для навучэнцаў

|

Студэнтка ГрДУ Анастасія ўжо тыдзень апытвае гарадзенцаў на тэму бясплатнага велапраката для навучэнцаў. На думку дзяўчыны, яго стварэнне вырашыць праблему транспарту для многіх студэнтаў.

У Гродне ўключылі гарачую ваду раней за тэрмін. Каму гарадзенцам дзякаваць?

|

Гарадзенцы, якiя жывуць на занёманскай частцы горада, прыемна здзівіліся: ім на некалькі дзён раней за вызначаны тэрмін уключылі гарачую ваду. Як аказалася, гараджан парадавалі супрацоўнікі цеплавых сетак, якія за перыяд адключэння вады хутка і зладжана выканалі пастаўленыя работы.