Гродзенскі драмтэатр рыхтуе новую прэм’еру

Лірычную камедыю паставілі па п’есе Айвана Менчэла “Девичник над вечным покоем”. Прэм’ера пастаноўкі адбудзецца 18 ліпеня. Напярэданні, 15 ліпеня, прадстаўнікі драмтэатру сустрэліся з журналістамі, каб расказаць пра п’есу. 

Андрэй Хадановіч у “Краме Ц”: “Нататкі таткі” і песні для дарослых

Беларускі паэт і перакладчык завітаў у Гродна, каб прэзентаваць сваю кнігу “Нататкі таткі” і прачытаць выбраныя вершы. Прэзентацыя прайшла 15 ліпеня ва ўтульных сценах “Крамы Ц”.

Мемуары эмігранткі – 4. З Леонам усё ў парадку

“Твой Стыль” пачаў публікаваць гісторыю маладой гарадзенкі Алісы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі дарослага жыцця: неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у  Швецыю. Чытайце працяг “Мемуараў эмігранткі”. 

Каля Гродна пачаліся вайсковыя вучэнні

|

Напэўна многія жыхары, якія жывуць недалёка ад Гожы, бачылі баявую тэхніку, што накіроўвалася на гарадзенскі палігон “Крынічны”. Тут пачалiся пазапланавыя вучэнні.

 

Слон у Гродне: гісторыя ад пачатку да нашых дзён

|

На сайце гарадзенскага заапарка ёсць апытанка, дзе можна пазначыць жывёлу, якую наведвальнікі найбольш хацелі б тут пабачыць. Першае месца ў рэйтынгу адказаў безальтэрнатыўна займае слон. Паглядзець на яго жадае амаль кожны другі наведвальнік старонкі. І хаця сланы – жывёлы рэдкія, а для ўмоваў Беларусі нават экзатычныя, менавіта для гарадзенцаў наяўнасць у горадзе слана здаўна была справай цалкам натуральнай і звыклай. 

У Гродне пачынаюцца мерапрыемствы прысвечаныя Дню горада

|

Роўна 71 год таму ў ходзе Беластоцкай і Віленскай аперацый войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалена ад нямецка-фашыскціх захопнікаў правабярэжная частка Гродна. Часткам і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя імёны “Гарадзенскіх”.

 

Хаця баі за горад  ішлі яшчэ да 24 ліпеня, днём вызвалення лічыцца менавіта 16ліпеня. У гэты дзень Гродна традыцыйна адзначае дзень горада.  

Незвычайны спорт: скокі з шастом

|

Ці ёсць у спорце “звычайныя” віды, пытанне неадназначнае. Как дабіцца поспехаў у любым з іх трэба прыкладаць шмат фізічных намаганняў, мець загартаваны характар і здольнасць пераадольваць перашкоды на шляху да перамогі. Аднак з некаторымі відамі спорту мы знаёмыя з дзяцінства, са школьных урокаў фізічнай культуры, а спаборніцтвы па другіх часцей за ўсё бачым толькі падчас тэлевізійных трансляцый. Ёсць і такія экзатычныя віды, каторыя знаходзяцца паміж спортам і мастацтвам, як баявыя мастацтвы ці сінхроннае плаванне, ці паміж спортам і філасофіяй, як ёга.

Пра тое, якія незвычайныя віды спорту практыкуюць гарадзенцы, “Твой Стыль” распавядзе сваім чытачам у шэрагу артыкулаў “Незвычайны спорт”.

Горад у здымках: гарадзенскія дзяўчаты

| Без катэгорыі

На гэты раз у фотааб’ектыў карэспандэнта “Твайго стылю” трапілі гарадзенскія дзяўчыны.

Гарадзенцы атрымалі бясплатныя візы на “Басовішча”. Якія сюрпрызы рыхтуюць музыкі? (шмат відэа + праграма)

|

Больш пяцідзесяці чалавек атрымалі візы ў консульстве Рэспублікі Польшча ў Гродне на 26-ты фестываль музыкі”Басовішча”. 

Загадкавыя героі міфаў і казак Старажытнай Грэцыі і Егіпта завіталі ў Гродна

З 15 ліпеня па 13 верасня ў гарадзенскай выставачнай зале праходзіць выстава пад назвай “От мифов до символов загадочный мир фигур”.