Гародня: людзей высяляюць у нікуды?
Шматкватэрны дом у Гародні па вуліцы Пестрака высяляюць. Жыхары прайшлі ўсе інстанцыі і атрымалі з дзесятак адпісак.
Шматкватэрны дом у Гародні па вуліцы Пестрака высяляюць. Жыхары прайшлі ўсе інстанцыі і атрымалі з дзесятак адпісак.
Зыход гульні з “Гомелем” вырашылі дзьве памылкі гарадзенскіх абаронцаў у апошнія хвіліны сустрэчы
Пераможцай гарадскога конкурса “Маленькая прыгажуня. Міс Гродна-2011”, фінал якога праходзіў 27 траўня ў купалаўскім універсітэце, стала першакласніца польскай школы Ангеліна Андрэевіч (на здымку).
Праект па стварэнні турыстычнага парку на Аўгустоўскім канале атрымае новае жыццё. 26 мая прыняты ўказ “Аб стварэнні спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”.
У нядзелю ў 8.15 ў Мінск накіруецца “літэрны” цягнік з чыгуначнага вакзала Гродна.
Без прыпынкаў ён даімчыць да сталіцы за 2 гадзіны.
Пра гэта жонцы гродзенскага журналіста паведаміў следчы, які вядзе справу Пачобута. Сама Аксана Пачобут з двума журналістамі сёння былі затрыманыя каля будынка пракуратуры за здымку рэжымнага аб’екта без дазволу.
Больш чым 5 тысячам школьнікаў і студэнтаў прапануюць працаўладкавацца ў Гродне гэтым летам. Пры працаўладкаванні найперш звернуць увагу на сіротаў, моладзь з сем’яў беспрацоўных, няпоўных, шматдзетных і неўладкаваных сем’яў.
Мінэканомікі Беларусі ад 28 мая павялічвае рознічныя кошты на гарэлку на 10%. Таксама вытворцы і імпарцёры чакаюць павышэння коштаў на 30% на тытунь і алкаголь.
Беларускіх дзяржаўных службоўцаў будуць звальняць за валоданне Картамі паляка. Адпаведную норму ўтрымлівае законапраект, праект якога рыхтуе Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Падчас учорашняга матчу “Нёман” саступіў лідэру сёлетняга сезону барысаўскаму “БАТЭ” з лікам 0:3. Гэта першая гульня для “Нёмана” ў гэтым сезоне, калі каманда саступіла суперніку з розніцай у больш чым адзін мяч.