Апытанне “Твайго стылю”: Як гарадзенцы ставяцца да новага транспартнага падатку

Чарговае апытанне “Твайго стылю” звязана з падаткам, які з гэтага году будуць плаціць уладальнікі аўто. Як вы ставіцеся да ўвядзення транспартнага падатку? Ці даходы ад гэтага падатку палепшаць стан беларускіх дарог? Адказваюць жыхары Гродна.

Галерэя “Крыга” сабрала сяброў на калядную вечарыну і сышла ў святочны адпачынак

Ці не самая актыўная гарадзенская галерэя другі год запар сабрала сваіх наведнікаў на святочную вечарыну з нагоды калядных святаў. Вечарына адбылася ўвечары 3 студзеня.

Дзмітры Краўчанка: Лепшым гульцом у нас была ўся каманда

|

У цэнтральным матчы тура чэмпіянату Беларусі хакеісты гарадзенскага “Нёмана” ў гасцях перайгралі “Гомель” з лікам 5:2.

У Гродне з сольным канцэртам выступіць вакаліст гурта Addis Abeba Дзіма Іваноў

|

Акустычны канцэрт пройдзе ў рэстаране “Тапаз” 19 студзеня. Выступяць таксама гурты “Сенька Паліцай” (Камянец) і “Утки” (Гродна).

2013 год у “Тваім стылі”: частка ІІ

|

Пра што пісаў “Твой стыль” у мінулым годзе, што хвалявала нашых аўтараў і чытачоў, што здарылася ў горадзе і рэгіёне – каб падрыхтаваць гэтую падборку, мы пераглядзелі ўсе публікацыі на нашым сайце за 2013 год. Паколькі здарылася ў мінулым годзе нямала, прэзентуем вынікі года ў дзвюх частках.

Фотафакт: “З Новым годам! З новымі падаткамі!”

Аўтамабіль з такім надпісам на шкле пабачыў карэспандэнт “Твайго стылю” ў другі дзень новага года ў самым цэнтры Гродна.

Выстава да 25-годдзя выхаду савецкіх войскаў з Афганістана працуе ў Гродне

У Старым замку з 28 снежня і да 15 сакавіка працуе выстава, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам, якія ваявалі ў Афганістане.

Напярэдадні Новага Году ў ГрДУ прайшоў дабрачынны кірмаш

Святочны кірмаш “Падары Раство” арганізавала кафедра ангельскай філалогіі філалагічнага факультэту. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны ў дзіцячы дом, каб парадаваць дзетак навагоднімі падарункамі.

Гарадзенскія ракетамадэлісты запусцілі ў неба навагодніх персанажаў

| Без катэгорыі

Ужо традыцыйна навучэнцы лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання ў ваколіцах навагодніх святаў запусцілі на стадыёне “Нёман” ракеты ў выглядзе навагодніх персанажаў. Снегавік, Дзед Мароз, елачка ды іншыя адмыслова дэкараваныя ракеты ўздымаліся на вышыню каля 150 метраў.

Сяргей Чэрнік перайшоў у БАТЭ

|

Чаго і варта было чакаць, лепшы гулец гарадзенскага “Нёмана” апошніх гадоў, брамнік Сяргей Чэрнік, на Новы год перабраўся ў склад жоўта-сініх. Пра гэта стала вядома першага студзеня: як гаворыцца, “падарунак атрымаўся”.