Жорсткія аўтабаі, новы квэст-рум і нататкі назіральніцы: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у традыцыйным аглядзе “Твайго стыля”.

Надвор’е ў Гродне: 19-25 кастрычніка

|

Бліжэйшы тыдзень у Гродне будзе даждлівым, але разам з тым цёплым.

Carmageddon сустрэўся з Mad Max: у Гродне прайшлі жорсткія аўтабаі на выжыванне

|

Шоў “Аўтагладыятары” прайшло на пляцоўцы КСМ 18 кастрычніка. На арэну выехала 14 машын адмыслова падрыхтаваных да таго, каб максімальна пашкодзіць сапернікаў, а потым разваліцца самім.

“Варвары” выйшлі ў фінал Кубка Вітаўта Вялiкага, дзе сустрэнуцца з віцебскімі “Рысямi”

|

Прайграючы ў першай палове, гарадзенцы сабраліся і ў другой істотна абышлі супернікаў. А днём раней “Рысi” нечакана абыгралі знакамітых мiнскіх “Лiцвiнаў”.

“Нёман” у матчы з “Нафтанам” захаваў прапіску ў Вышэйшай Лізе

|

Гарадзенскія заўзятары ўздыхнулі з палёгкай. Перамога “Нёмана” над “Нафтанам” дазволіла гарадзенскаму клубу адгарадзіць сябе ад зоны вылету. Цяпер жоўта-зялёныя змогуць дагуляць сезон спакойна.

Хакейны “Кубак Гродна” стартуе ў лістападзе

|

За галоўны прыз турніра будуць змагацца моладзевыя зборныя Беларусі, Аўстрыі, Даніі і Латвіі.

Вярнуўся Лісічкін – з’явіўся характар. “Нёман” дома абыграў “Дынама-Маладзечна”

|

Гульня гарадзенскай каманды прыкметна мяняецца. Другую гульню запар “Нёман” упэўнена выступае супраць лідараў чэмпіянату. Дзякуючы актыўным дзеянням каманды, у тым ліку Лісічкіна, чырвона-чорныя дома абыгралі “Дынама-Маладзечна”.

Не самыя турыстычныя Канары. Частка ІІІ: Працягваем пазнаваць Санта-Крус

|

Працягваем публікаваць цыкл падарожных нататак гарадзенкі Наталлі, якая амаль выпадкова патрапіла на Канарскія выспы і правяла там не зусім курортны адпачынак. Сёння разам з ёй караскаемся на высокую гару і глядзім на горад з вышыні.

91-гадовы спартсмен з Латвіі будзе падымаць гіры на чэмпіянаце свету ў Гродне

|

Чэмпіянат свету па гіравым спорце пройдзе ў Гродне 17-18 кастрычніка. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць спартсмены з больш чым 10 краін: Беларусі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Польшчы, Расіі, Украіны, Узбекістана, а таксама Кеніі, Нігерыі і Ірана.

“У нас магла быць свая кінастудыя”. Шэсць пытанняў і адказаў пра гісторыю кіно ў Гродне

Калі ў Гродна з’явіліся першыя кінатэатры? Як туды хадзілі бясплатна? Чаму людзі хадзілі ў кіно, нягледзячы на абшарпанныя сцены, бруд і бойкі? Пра ўсё гэта можна было даведацца ад гісторыка Таццяны Касатай 15 кастрычніка ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.