Беларускі палярнік: я думаў, што ў Антарктыку лётаюць толькі богі

| Без катэгорыі

29 красавіка ГрДУ ім. Янкі Купалы наведаў удзельнік Пятай беларускай антарктычнай экспедыцыі, мікрабіёлаг Уладзіслаў Мямін. Працуючы ў экспедыцыі як інжынер-эколаг, навуковец распавёў пра ўмовы жыцця і працы ў Антарктыцы.

У ноч на 2 траўня на Гарадзеншчыне магчымыя замаразкі

|

А бліжэйшай ноччу “Гроднааблгідрамет” прагназуе кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі вобласці і навальніцы.

Беларускі суд аштрафаваў польскага інвестара на 800 тысяч даляраў

Былы дробны польскі чыноўнік Оскар Смульскі вырашыў заняцца інвестыцыямі. На сваё няшчасце, сваю дзейнасць ён звязаў з Беларуссю. Скончылася гэта не толькі стратаю ўласных сродкаў. Беларускі гаспадарчы суд прызначыў яму штраф памерам 800 тыс. даляраў!

Песня, абарваная на ўзлёце

|

Трымаю ў руках першы нумар часопіса “Маладосць” за 1990 г. Адкрываецца ён падборкай вершаў Андрэя Пяткевіча. Даведка пра аўтара: “Нарадзіўся ў 1966 г. у вёсцы Уселюб на Наваградчыне. Вучыўся ў Гродзенскім універсітэце, працаваў пажарнікам, дрывасекам, меліяратарам, качагарам. Зараз – палявод у калгасе “Краіна Саветаў”.

Гродзенскія раварысты ладзяць крос-кантры гонкі

|

Спаборніцтвы для аматараў веласпорту пройдуць 9 траўня ў Румлёўскім парку.

Тарыфы на электраэнергію павялічацца ў 3 разы

|

Да 2015 года яны павінны цалкам кампенсаваць і пакрываць сабекошт вытворчасці электраэнергіі.

Пакуль беларусы аплочваюць толькі каля 31%.

Гарадзенскі слэм: глядзі на відэа!

|

Выступы ўдзельнікаў першага гарадзенскага паэтычнага слэму ды музыку ад гурта “Раса мечтателей” можна паслухаць у відэа ад “Твайго стылю”.

Агароджу, якая праходзіла пасярод бегавой дарожкі стадыёна, перанеслі

| Без катэгорыі

“ТС” 15 красавіка пісаў пра дзіўна спланаваны забор вакол школы №22. Тэму працягнуў блог s13. На абодвух рэсурсах каментатары, што быццам бы добра ведаюць справу, тлумачылі: на месцы старой агароджы новую паставіць нельга праз блізкасць высокавольтнага кабеля. Але ж змаглі!

Знаёмцеся, Мілаш Лачны

|

Напэўна, у нашым футболе мала хто пра яго чуў. Але ў гэтага маладога і перспектыўнага футбаліста за плячыма такія вялікія клубы як “Спарта” Прага, “Слован” Браціслава і “Дандзі Юнайтэд”.

Нагадаем, форвард далучыўся да “Нёмана” на другім турэцкім зборы і там было пастаўлена пытанне аб набыцці славака.

“Хавайся ў бульбу 2013”: калона матацыклаў праехала праз цэнтр Гродна

| Без катэгорыі

У суботу 27 красавіка байкеры, якія прыехалі на штогадовы фестываль “Хавайся ў бульбу”, праехалі калонай з Азёр, дзе адбываецца фестываль, у Гродна. На Праванаберажнай яны спыніліся, каб прэзентаваць свае матацыклы.