У Гродне адчынілася XVII міжнародная выстава-кірмаш “Еўрарэгіён Нёман-2015”
Намёты прадпрыемстваў, прадукты харчавання ды персанал у нацыянальных строях расцягнуліся уздоўж алеі да стадыёну “Нёман” ды ўнутры сапртовага комплексу. На выставе-кірмашы гэтым разам прадстаўлены шырокі спектр тавараў ды паслуг: ад дробнай сувенірнай прадукцыі і вырабаў народных майстроў да сельскагаспадарчай тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў.