І танк не дапамог
Гарадзенская міліцыя паўсутак ахоўвала фуру з яблыкамі, якая патрапіла ўчора ў вечары ў аварыю ў Гарадзенскім раёне. Выцягнуць машыну з кювету не змог нават танк, які прыехаў з суседняга вайсковага палігона.
Гарадзенская міліцыя паўсутак ахоўвала фуру з яблыкамі, якая патрапіла ўчора ў вечары ў аварыю ў Гарадзенскім раёне. Выцягнуць машыну з кювету не змог нават танк, які прыехаў з суседняга вайсковага палігона.
Так называецца артыкул, апублікаваны 5 лютага на сайце “Нашай Нівы”. Яго героі – гарадзенцы Алесь Кіркевіч і Надзея Крапівіна. Праз некалькі дзён пасля вяселля Алеся забралі ў следчы ізалятар КДБ у Мінску.
Дваццацісямігадовы мужчына пераходзіў увечары 4 лютага рэйкі не праз пераход і патрапіў пад грузавы цягнік. Гэта ўжо трэці ў Ваўкавыску за апошні час няшчасны выпадак на чыгунцы.
Госці з Бабруйску не змаглі сёння супрацьстаяць на роўных аднаму з лідэраў Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Гарадзенцы перамаглі сваіх супернікаў з лікам 6-1.
Гісторыя гарадзенскай кірхі распачыналася з будынка кавярні, падоранай лютэранам каралём Аўгустам Панятоўскім. У наступным годзе кірсе, якую бачым сёння, будзе сто гадоў. Невялікая лютэранская абшчына збірае сродкі, каб рэстаўраваць будынак.
Цяперашні дырэктар прадпрыемства Ігар Жылін быў прызначаны сёння Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніком Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.
Аграгарадкі, якія не адпавядаюць гэтаму статусу, паўсталі ў вёсках Мастоўскага, Свіслацкага і Карэліцкага раёнаў.
Аднагалосна супраць перайменавання вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу Ларысы Геніюш выступіў прэзідыум раённага савета ветэранаў.
Намесніка старшыні гарадзенскага маладога фронту абвінавачваюць у актыўным удзеле ў масавых беспарадках. Паводле ч.2 арт.293 Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Яны былі ўдзельнікамі сеткі наркадылераў, што распаўсюджвала ў рэгіёне сумесі для палення, у склад якіх уваходзіла асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва JWH-250.