На фестываль Grodno Jazz 2016 прыедуць трыа з Ізраіля і мультыінструменталіст з Польшчы

|

Чарговы фестываль Grodno Jazz адбудзецца на адкрытай пляцоўцы Новага замку 25-26 чэрвеня. Сёлета спецыяльнымі гасцямі музычнага свята будуць Ganelin Trio Piority з Ізраіля ды польскі мультыінструменталіст, спявак і кампазітар Юзаф Скшэк.

Гады мінаюць, а “чабурэкі па-гарадзенску” застаюцца. Уся праўда пра самую стабільную гарадзенскую страву

Адзіная ў горадзе закусачная з назвай “Чабурэчная” на працягу чвэрці стагоддзя прапануе гарадзенцам і гасцям горада фірмовую страву – “чабурэкі па-гарадзенску”. За 25 гадоў змянілася многае навокал установы, ды й сама яна перажыла пэўныя змены. Аднак рэцэпт брэндавай стравы захаваўся нязменным. Аб тэхналогіі прыгатавання фірмовых чабурэкаў расказала “Твайму стылю” Ірына Равінская, загадчыца вытворчасці “Чабурэчнай”, а паказала, як яны гатуюцца, повар Аляксандра Мазюк.

Velcom арганізаваў збор старых тэлефонаў і планшэтаў

|

Аператар сувязі velcom упершыню ў Беларусі арганізаваў збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў.

Падчас скачка ў дзяўчыны перастаў дзейнічаць парашут – спартсменка цудам выжыла

22 мая ў Гродзенскім аэраклубе традыцыйна прайшлі трэніроўкі па скачках з самалёта. На вышыні 1000 метраў у спартсменкі адбылася частковая адмова асноўнага парашута. Дзяўчына не першы дзень у парашутным спорце, але не здолела своечасова справіцца з узнікшай праблемай.

П’янаму гарадзенцу падалося, што ў яго камп’ютары бомба

|

П’янаму 41-гадоваму жыхару Гродна здалося, што ў яго ў кватэры закладзена бомба. Мужчына, як належыць, патэлефанаваў у міліцыю.

Аляксандра Дораш: Я буду з годнасцю несці званне “Міс Гродна-2016”

У гэтым годзе самай прыгожай дзяўчынай горада стала студэнтка другога курса Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандра Дораш. Дзеля конкурсу і перамогі ёй прыйшлося нават звольніцца з працы, але цяпер перад дзяўчынай адкрываецца зусім новы свет з новымі магчымасцямі. Традыцыйна, “Твой стыль” пагутарыў з пераможцай конкурсу “Місс Гродна” і даведаўся, як становяцца каралевамі прыгажосці.

Загадкі беларускай гісторыі: Тарнова. Ад маёнтка да камуны

|

Тарноўскі маёнтак перажыў лёс шматлікіх падобных у гістарычнай Літве. Добраўпарадкаваны пакаленнямі тутэйшых уладальнікаў быў гвалтам перададзены заваёўніку – расейскаму палкоўніку. Але якраз ён і збудаваў архітэктурны комплекс – палац у стылі неарэнесансу.

На Аўгустоўскім канале адкрылі новы музей

Традыцыйнае Свята трох народаў, якое штогод ладзіць у маі Гродзенскі райвыканкам, прайшло сёлета 22 мая. Па канале, як звычайна, прыехала шмат – каля 80 – байдарачнікаў з Польшчы. Выступалі народныя калектывы з навакольных дамоў культуры, а галоўным момантам стала адкрыццё новага музею Аўгустоўскага каналу.

Культурны шок у год культуры: як у сеціве жартавалі пра знакаміты білборд з “Коласам-Купалам”

Шэдэўр ад гарадзенскіх культурніцкіх дзеячоў 20 мая пайшоў гуляць па сеціве і несці культуру ў масы. Паабураўшыся спачатку, інтэрнаўты сталі ва ўвесь голас смяяцца. Бо што яшчэ застаецца жыхару культурнай сталіцы, перажыўшаму культурны шок у год культуры? Пасмяемся разам з хвалі гарадзенскага гумару, што паўстала ў адказ на чыноўніцкі крэатыў.

“Не хапіла агрэсіі і спартыўнай злосці”. “Нёман” на выезде прайграў “Славіі”

Дзявяты тур падарункаў гарадзенскім заўзятараў не прынёс. У Мазыры футбалісты “Нёмана” мінімальна саступілі “Славіі” і працягнулі сваю безвыйгрышную выязную серыю.