Правакацыя супраць Анджэя Пачобута

Учора, 3 –га мая, у доме, дзе жыве журналіст Анджэй Пачобут, невядомыя расклеілі па падьездах улёткі з правакацыйнымі надпісамі.

Віншаванні гісторыку Ігару Трусаву

Гарадзенскі гісторык і рэстаўратар Ігар Трусаў святкуе сёння, 4-га траўня, свой дзень народзін. Яго першыя артыкулы па гісторыі гарадзенскіх вуліц з’явііліся ў гарадзенскай газеце «Біржа інфармацыі» і менавіта яны сталі асновай для кніжак, што былі выдадзеныя сп. Ігарам у мінулым годдзе і сталі асновай для выдадзенай нядаўна «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц».

Як шукалі бацьку Зянона Пазняка

Вераснеўскім днем 1948 г. на парозе Іўеўскага райваенкамата з’явілася жанчына. Як раз ішло бабіна лета, было ціхае сонечнае надвор’е. Аднак яна, напэўна, не адчувала, што робіцца вакол.

Згулялі арганізавана. «Шахцёр» – «Нёман» 1:1

На стадыёне «Будаўнік» у Салігорску гродзенскі «Нёман» гасцяваў у мясцовага «Шахцёра». З першых хвілін «краты» далі зразумець «Нёману», хто ў доме гаспадар. Але справа да небяспечных момантаў так і не даходзіла…

Аўтамабільны вундэркінд

На адным з вучасткаў дарогі Мінск-Гродна супрацоўнікі ДАІ спынілі 32-гадовага жыхара Шчучына. Едучы па трасе на сваёй легкавушцы, ён набраў добрую хуткасць, а затым пасадзіў сабе на калені сямігадовага сына і даверыў яму руль.

Пачатак згортвання польскай мовы?

|

Так ацэньваюць бацькі школьнікаў увядзенне двух рускамоўных класаў у польскай школе. Намер пра стварэнне такіх класаў у школе №36 пацвердзіў загадчык аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека ў эфіры Гродзенскага тэлебачання.

Змены, якія адбудуцца ў сферы вышэйшай адукацыі

|

Да наступнага году ВНУ унясуць прапановы па тых спецыяльнасцях, якія, з іх пункту гледжання, патрабуюць перагляду, у тым ліку па тэрмінах навучання. Але ўжо гэтыя летам чакаюцца змены ў правілы прыёму ў ВНУ: для ўдзелу ў конкурсе абітурыент павінен мець бал у сертыфікаце цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) па кожнаму прадмету не ніжэй за 7.

Аўтазапчасткі – гэта ўмела разабраныя … грузавікі

|

У пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы супрацоўнікі мытні затрымалі кантрабанду чатырох грузавых аўтамабіляў.

Дзе несвабоднае слова ў дзень свабоды прэсы?

3 мая, пачынаючы з 1992 года, у свеце адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы. Ён быў ініцыяваны прадстаўнікамі незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. Штогод публікуюцца пасланні Генеральнага сакратара ААН з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы.

Еўрапейскі Чырвоны Крыж наведае Гродна

|

4 траўня прэзідэнт Еўрапейскай сеткі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца па пытаннях ВІЧ/СНІД і туберкулёзу, прадстаўнік Італьянскага Чырвонага Крыжа Фабіё Віторыё Патруна наведае Гродна.