“Наука вне себя” запрашае гарадзенцаў “пахімічыць”
Майстар-клас “Каляровая хімія” пройдзе 16 ліпеня ў 15.00 у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. Студэнты хімічнага факультэта БДУ Вячэслаў Старэвіч і Мікіта Казубовіч прадэманструюць, як сухія формулы з падручнікаў ператвараюцца ў прыгожыя і каляровыя хімічныя рэакцыі. Сустрэча арганізавана ў межах некамерцыйнага праекта “Наука вне себя”, скіраванага на папулярызацыю навукі і пашырэнне магчымасцяў атрымаць новыя веды па-за сценамі навучальных устаноў.