За паўтары гадзіны на трасе Мінск-Гродна загінулі 4 чалавекі
На 60-ым кіламетры аўтадарогі 23-гадовы кіроўца аўтамабіля “Сітраен Ксанція” падчас абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з “Сітраенам Ксара”.
Тры пасажыры аўтамабіля, які ішоў на абгон, загінулі на месцы.