У Гродне пачалі працаваць фантаны: вялікі фотарэпартаж з Першамая
У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у Гродне ўрачыста запусцілі фантаны. Гэтаксама традыцыйна выстаўлялі свае скарбы гарадзенскія калекцыянеры, а рыцарскія клубы ладзілі свае паказы ля Гараднічанкі. Фотарэпартаж для “Твайго стылю” падрыхтавалі навучэнцы гарадзенскай МедыяСтудыі.