Ці стане вуліца Горкага вуліцай Карпюка?

|

Учора група гісторыкаў перадала ў гродзенскі гарвыканкам зварот пра ўстанову памятнай шыльды і перайменаванне вуліцы Горкага ў вуліцу Аляксея Карпюка.

Дэпутаты парламента наведаюць сёння Гродзеншчыну

|

Турыстычны патэнцыял Гродзеншчыны будуць сёння ацэньваць дэпутаты падчас выязнога паседжання Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.

Трэцяя гульня без перамогі і без галоў

|

Футбалісты “Нёмана” зноў не парадавалі сваіх заўзятараў. На сваім полі гарадзенцы прайгралі ў сераду сталічнаму “Дынама” з лікам 0-1.

Mr. Green: Толькі так

|

Слухайце ў фанатэцы “Твайго стылю” песню гарадзенскага гурта “Brother’s for Live” “Только так”.

Яе выканаўцамі з’яўляюцца гарадзенскія рэперы Mr. Green і MC’ Black.

Хто з беларускіх палякаў трапіць на пахаванне Леха Качыньскага?

|

На пахаванне прэзідэнта Польшчы збіраюцца дэлегацыі абодвух Саюзаў палякаў на Беларусі: афіцыйнага і непрызнаванага беларускімі ўладамі.

«Універсітэт Залатога Веку» запрашае

| Без катэгорыі

Шаноўнае спадарства! Калі вам 50+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас!

Кіраўнік ААТ “Лідахлебапрадукт” выманьваў крэдыты

|

Супраць яго, а таксама супраць кіраўніцтва Аршанскага, Віцебскага, Полацкага, Навабеліцкага, Гомельскага, Маладзечанскага і Калінкавіцкага хлебакамбінатаў узбуджаны крымінальныя справы.

Мошчы св.Матроны будуць вандраваць па Гродзеншчыне 25 дзён

|

У суботу праваслаўныя вернікі і святарства Гародні будуць сустракаць мошчы святой Матроны Маскоўскай, кананізаванай РПЦ у 2004 годзе ў якасці прарочыцы і цудатворцы.

“Яндэкс.ру” цяпер па-беларуску

|

Карыстальнікі найпапулярнейшага расійскага пашукавіка «Яндэкс» атрымалі магчымасць, змяніўшы рэгіянальныя налады, бачыць галоўную старонку партала па-беларуску.

Сёння Аляксею Карпюку споўнілася б 90 гадоў

|

Рашэнне пра ўшанаванне памяці выдатнага гарадзенца, пісьменніка, грамадскага дзеяча і вольнадумца было прынятае гарвыканкамам яшчэ ў 1993 годзе, аднак гранітная пліта, з якой мусіла быць выраблена памятная шыльда, дагэтуль захоўваецца на балконе сваякоў пісьменніка.