У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі

|

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

На гэтай вельмі старой вуліцы ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя перакрыжаваліся сучаснае і старажытнае. Ад цэнтра горада Кляшторная была адгароджана масівам тытунёвай фабрыкі, якая ў той час была самым вялікім прамысловым прадпрыемствам усёй Беларусі. Таму прысмак тытуню тут адчуваўся заўсёды.

У Дзень без аўтамабіля ў Гродне адбылося 23 ДТЗ

|

За суткі 22 верасня ў вобласці здарылася 28 дарожных аварый, з іх 23 – у Гродне, паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Вольга з Польшчы запрашае на развітальную вечарыну

|

Польская валанцёрка Вольга, якая працавала ў Гродне год, запрашае на сустрэчу-прэзентацыю на заканчэнне свайго ЕВС-праекта ў арганізацыі  ГА “Цэнтр «Трэці Сэктар».

Дзень без аўто: гарадзенскія дзеці прапаноўваюць усім перасесці на ровары і ролікі

У сусветны Дзень без аўтамабіля, “Твой стыль” апытваў не толькі дарослых гарадзенцаў, але і самых маленькіх жыхароў нашага горада. Дзеці падзяліліся сваім меркаваннем аб аўтамабілях, экалогіі, а таксама аб транспарце будучыні.

Новы мабільны дадатак падкажа гарадзенцам час прыбыцця транспарту на прыпынак

|

Дадатак Яндэкс.Транспарт навучыўся прагназаваць час, што застаўся да прыбыцця на прыпынак гарадзенскіх аўтобусаў і маршрутак. Цяпер жыхарам Гродна будзе прасцей планаваць паездкі – можна даведацца, калі выходзіць з дому, або вырашыць, ці садзіцца ў перапоўненую маршрутку нумар 2Т, калі праз тры хвіліны падыдзе аўтобус 16, які таксама давязе да вакзала.

Беласток бяжыць, Гродна не адстае: нашы спартсмены скарылі п’едэстал Białystok Biega

|

Пяты прабег на 5 і 10 кіламетраў, што ладзіць фонд Białystok Biega, прайшоў у Беластоку 20 верасня. Гарадзенская каманда руху Run4fun заваявала ў спаборніцтвах найбольшую колькасць узнагародаў і стала лепшай у камандным заліку.

Дзень без аўтамабіля: Яшчэ ёсць магчымасць перасесці на ровар і атрымаць садавіну

|

22 верасня Гродна традыцыйна далучыўся да сусветнай акцыі Дзень без аўтамабіля. У гэты дзень людзі, якія выехалі на вуліцы на ровары, атрымалі свежую садавіну ад актывістаў “ВелоГродно” і супрацоўнікаў ДАІ. 

На “Мова Нанова” гарадзенцы размаўлялі пра кавярні і ўзгадалі легендарную “Батлейку”

Госцем “Мовы Нанова” быў Мікола Таранда – уладальнік знакамітай у мінулым кавярні “Батлейка”, якая месцілася ў Тэатры лялек. А тэмай занятку – кавярня і адрозненні словаўтварэння ў рускай і беларускай мовах.

Жаночы футбол у Гродне: былы трэнер і гульцы “Ніва-Белкард” ствараюць новую каманду

|

Пакуль у мужчынскім футболе ў Гродне спраўляюцца з фінансавым крызісам, у жаночым адбываюцца дзіўныя рэчы. З “Ніва-Белкард” звольнілі галоўнага трэнера Дзяніса Леўчанку, разам з ім каманду пакінулі і дзевяць гульцоў асноўнага складу. Што здарылася ў камандзе?