Ці можа стаць турыстычным аб’ектам гарадзенская тэлевежа?
У аўторак пачаліся працы па афарбоўцы тэлевізійнай вежы ў Гродне. Фотаздымкі, якія выклаў адзін з берасцейскіх прамысловых альпіністаў, што працуюць на вежы, адразу сталі хітом інтэрнэта.
Краявіды сапраўды захапляльныя. Тым больш, гарадзенская тэлевежа – адна з самых высокіх у Беларусі. Ажно 250 метраў над зямлёю!