“Тыповы гарадзенец”. Што пра жыхароў Гродна можна даведацца з загалоўкаў інтэрнэт-навін

|

У прэсе часта сустракаюцца загалоўкі, дзе герой абазначаны толькі прывязкай да месца жыхарства. Ёсць сярод такіх віртуальных герояў і наш зямляк – чалавек-гарадзенец. Яго жыццё поўніцца падеямі і кіпіць жарсцямі. Фантамас – мілае дзіця ў параўнанні з чалавекам-гарадзенцам. Той, хто акажацца з ім побач, дакладна не занудзіцца. А калі вы шукаеце прыгодаў на сваю галаву (і не толькі), то вам дакладна трэба пазнаёміцца з гэтым неардынарным тыпам.

Фотафакт: Аматары “русского мира” ў Гродне пагражаюць НАТА непрыстойнымі вершыкамі

|

У Гродне не часта сустрэнеш аўтамабіль з сімволікай Новаросіі. У панядзелак, 4 студзеня, на вуліцы Ажэшкі заўважылі адно такое аўто на гарадзенскіх нумарах.

У першы дзень новага году ў парку Жылібера невядомыя “адпомсцілі” глючнаму аўтамату з кавай

|

Раніцай 1 студзеня ў парку Жылібера невядомыя перакулілі вулічны аўтамат з кавай.

У Гродне аматарка хакею малюе і дарыць гульцам “Нёмана” іх партрэты

Больш за год аматарка хакею Вольга радуе абраных гульцоў “Нёмана” незвычайнымі падарункамі. Дзяўчына бясплатна малюе рэалістычныя партрэты гарадзенскіх хакеістаў і пасля ўручае іх ім.

У Беларусі запусцілі конкурс прадпрымальніцкіх ідэй, мерапрыемствы якога пройдуць і ў Гродне

|

Публічны конкурс ідэй і інавацыйных праектаў моладзі, студэнтаў, выпускнікоў і прадпрымальнікаў абвесцілі ў снежні 2015 года. Для ўдзельнікаў няма ніякіх узроставых або прафесійных абмежаванняў.

Атамны варыянт. Гродзеншчына ў планах глабальнай вайны супердзяржаваў учора і сёння

|

Што было б, калі б Гродна стаў мэтай атамнага ўдару НАТА або Расіі? “Твой стыль” падлічыў знішчэнні, якія б чакалі горад і рэгіён.

Першы крадзеж машыны ў 2016 годзе ў вобласці: бомж угнаў “Ніву”

|

Праз 17 гадзін пасля наступлення Новага году ў Скідзелі адбыўся першы сёлетні аўтакрадзеж на Гарадзеншчыне, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”

|

Прэзентацыя з удзелам каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 16.00.

Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

4 студзеня ў Гродне пачалі выпускаць запалкі, Слонім атрымаў герб, а The Beatles апошні раз працавалі разам у студыі.

Уладальнікі гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”: “Ідзе перыяд выхавання новага беларуса”

Гандлёва-культурная прастора “Крама Ц” аб’яднала пад адным дахам краму-клуб “Кубік”, краму экамэблі “33 комода” і этнакраму “Цудоўня”. Апошняя пазіцыянуе сябе не толькі як бізнес, а хутчэй як утульнае месца, дзе можна з карысцю і прыемнасцю правесці час на цікавых імпрэзах і прыдбаць якасныя вырабы беларускіх рамеснікаў. Менавіта папулярызацыю і развіццё рамесніцтва і лічыць сваёй звышзадачай “Цудоўня”. Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі “Цудоўні” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў, аб пераемнасці традыцый і аб самых папулярных беларускіх прыродных матэрыялах.