Бясплатны сыр (не) толькі ў мышалоўцы, ці як фудшэрынг (не) працуе ў Гродне
Калі я ўбачыла артыкул “Аддаць мюслі, узяць мацу. Як працуе фудшэрынг ў Гродне“, радасці маёй не было мяжы. Які ў нас прасунуты еўрапейскі гарадок, думала я. Але, адкрыўшы матэрыял, моцна расчаравалася. З’ява, якая ў ім апісана, на фудшэрынг падобна вельмі аддалена.