Гарадзенцы 1-2 лютага змогуць бясплатна пакатацца на лыжах у Каробчыцах
У першыя выходныя лютага з 10 да 17 гадзін усе ахвотныя змогуць тэставаць лыжныя трасы новага гарналыжнага курорта, што пабудаваны ў Каробчыцах пад Гродна. Для наведнікаў будзе арганізаваны пункт харчавання, медпункт, а вось пракату лыж не будзе.