Сюжэт для Міхаіла Зошчанкі

|

Калісьці квіток ў Іўеўскую лазню каштаваў 20 капеек. Аднак многае з той пары змянілася кардынальна. Лазню ў Іўі нядаўна капітальна адрамантавалі, зрабілі басейны, завезлі новую мэблю, усталявалі кабіны-сауны…

16 год праваабарончай арганізацыі «Вясна»

|

26 красаіка 2012 году споўнілася 16 год праваабарончай арганізацыі «Вясна». Пра тое, што такое «Вясна» і якія спадзяванні на яе далейшую дзейнасць, распавядае гарадзенскі праваабаронца і пісьменнік Віктар Сазонаў.

У цэнтры Смаргоні прапануюць паставіць “лаўку Напалеона”

І гэта будзе лаўка, на якой імператар Францыі прыняў рашэнне пакінуць сваю некалі непераможную армію.

Самая недагледжаная вобласць у Беларусі

|

Красавіцкая праверка санітарнага ўтрымання тэрыторый, якая праводзілася органамі санітарнага нагляду, выявіла, што самым брудным рэгіёнам у РБ апынулася … Гродзенская вобласць. Самая чыстая – Мінская.

Псіхолаг МНС адгаварыў школьніцу ад самагубства

|

У чацьвер у 10.30 жыхарка аднаго з дамоў па вуліцы Вольгі Соламавай у Гродне пазваніла ў службу 101. Жанчына распавяла, што на даху шматпавярховіка сядзіць дзіця.

«Аўта Часопіс»: працуе для ўсіх

| Без катэгорыі

У Гродна ўжо каля 2-х год існуе інтэрнэт-выданне «Аўта Часопіс», і цяпер выдаўцы выйшлі на новы крок – яны ладзяць 20 мая першае ў краіне EXTRIM-Аўта-Шоў. Пра гісторыю часопіса і пра далейшыя планы распавядае Цімур Куц.

У Гродне адбудзецца трэці выпуск “Універсітэту Залатога Веку”

|

Сёлета ўдзел у гэтай праграме для сталых людзей бралі ўдзел звыш 70 чалавек ва ўзросце ад 50 да 85 гадоў.

Гродзенская моладзь улетку зможа падзарабіць

|

Улетку ў Гродна запрацуе каля 230 летніх кавярняў, міні-кавярняў, тэнтаў, адкрытых пляцовак дробнага гандлю. Упершыню з’явяцца летнія кавярні на Праванабярэжнай вуліцы, каля гатэля “Сямашка”, каля бара “Бeerлога”.

Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні

|

Дабрачынная акцыя адбудзецца 13 мая ў парку Жылібера.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская Епархія БПЦ:  Аддзел па царкоўнай дабрачыннасці  і сацыяльным служэнні і Гродзенскае  Дабрачыннае Таварыства.

Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?

|

Дыскусійны клуб пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гродзенцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх ладзіцца 10 мая ў Гродне.