У антыкафэ “Живое время” прайшла першая чайная цырымонія

|

Яе праводзілі ўдзельнікі Клуба аматараў чаю. Прысутныя змаглі пакаштаваць розныя гатункі чаю, даведацца, чым адрозніваецца пуэр ад улуна, і як правільна заварваць гэты папулярны напой.

Культурніцкія ідэі гарадзенцаў ацэняць эксперты з Мінска

|

Чарговы “Кірмаш праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў Гродне 21 студзеня. Ідэі гарадзенцаў ацэняць музычны крытык, кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны і начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Аксана Нікіціна.

Уладзімір Ягорычаў падмануў Савет факультэта ГрДУ?

Выкладчык гарадзенскага ўніверсітэта Уладзімір Ягорычаў (на фота) сфальсіфікаваў дакументы, каб прайсці конкурс на пасаду дацэнта новай кафедры. Гэта высветліла ягоная калега прафесар Святлана Куль-Сяльверстава ў выніку даследавання пасля конкурсу.

Зліваў салярку са службовай машыны?

|

Сёння супрацоўнікі праваахоўных органаў “застукалі” чалавека, які, на іх думку, зліваў салярку са службовага аўто. Гэта адбылося ў дварах вуліцы Рэйманта. Кіроўцу спачатку затрымалі супрацоўнікі АМАП, а пасля прыехалі следчыя, якія ў хуткiм часе з’ехалі.

Польскае консульства ў Гродне пашырылася (фота)

|

Прысутны на адкрыцці новых памяшканняў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка нагадаў, што новая зала для наведнікаў і новыя акенцы падачы дакументаў не дапамогуць павялічыць колькасці выданых візаў, калі не атрымаецца пашырыць штат консулаў.

Гарадзенцы пра выбары: Толку ніякага — хоць выбірай, хоць не выбірай

| Без катэгорыі

Ці ведаеце вы, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія? Ці ёсць прыкметы гэтага? Чаму, на вашу думку, у выбарчыя камісіі амаль нідзе не ўключаны прадстаўнікі апазіцыі? Сваімі меркаваннямі дзеляцца жыхары Гродна.

60 маладых выратавальнікаў МНС урачыста прынялі прысягу

|

Напярэдадні 15-гадовага юбілею Міністэрства надзвычайных сітуацый, 16 студзеня, у парку Жылібера 60 маладых гарадзенскіх выратавальнікаў урачыста прынялі прысягу.

Леанід Дзмітраніца пакінуў “Нёман”

|

Старшыня футбольнага клуба “Нёмана” Леанід Дзмітраніца пакінуў свой пост. Выконваючым абавязкі старшыні гарадзенскага клуба прызначаны Дзмітрый Барысейка.

Афіцыйна: Аляксандр Суліма падпісаў кантракт з “Нёманам”

|

Чуткі аб набыцці Аляксандра Сулімы пацвердзіліся. Прэс-служба “Нёмана” паведаміла аб падпісанні першага новага гульца – ім стаў акурат гарадзенец Суліма. Нагадаем, галкіпер ужо выступаў за жоўта-зялёных і праз дзевяць гадоў вяртаецца ў Гродна.

Уладзімір Краўцоў сустрэўся з кіраўніком Падляшскага ваяводства

|

Мацей Жыўна ўжо не першы раз прыязджае ў Гродна. А вось для Уладзіміра Краўцова гэта была першая міжнародная сустрэча такога ўзроўню на пасадзе старшыні гарадзенскага аблвыканкаму.