ГрДУ імя Янкі Купалы на 2154-м месцы ў свеце

|

Апублікаваны рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities за ліпень 2014 года. 

За падробленыя фінскія штампы ў пашпартах беларускам пагражае да пяці год турмы

Польскія памежнікі затрымалі грамадзянак Беларусі ў сераду 6 жніўня, калі тыя з’явіліся ў пункце пропуску ў Кузніцы. Увагу службоўцаў звярнулі на сябе штампы фінскай памежнай службы, якія аказаліся падробнымі.

Яшчэ тры чалавекі патанулі ў Гродзенскай вобласці

|

Два чалавекі патанулі ў Нёмане ў Гродна і пад мястэчкам Масты. Яшчэ адзін чалавек патануў на Астравеччыне. 

Другая беларуская група для самых маленькіх набраная ў Гродне

У дзіцячым садку №45 у Гродне зацікаўленыя бацькі за рэкордна кароткі тэрмін зарганізаваліся ды набралі патрэбныя 12 дзетак для будучай групы ўзростам 2-3 гады. Цяпер у садку з новага навучальнага году будуць дзейнічаць ўжо дзве беларускія групы. Як паведамілі бацькі, існуе нават рэзерв з ахвотных аддаць сваіх дзетак у беларускую групу.

Кожнае трэцяе злачынства ў Гродзенскай вобласці здзяйсняецца пад уплывам алкаголю

|

Гэта паведаміў журналістам старшыня УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Выйшла гісторыя Гродна, якая змяшчаецца ў кішэні

Новая кніга гісторыка Андрэя Павача “Пад крылом Каложы” змяшчае ўсю гісторыю Гродна на 222 старонках. Яна напісаная ў добрым, амаль мастацкім стылі, і каштуе зусім няшмат.

Фестываль кветак пройдзе пад Гродна

17 жніўня ў мястэчку Жалудок у Шчучынскім раёне пройдзе фестываль кветак.

Гродна зноў заліло (фота і відэа карыстальнікаў Instagram)

|

У чацвер 7 жніўня, каля 16.00 кароткі, але вельмі моцны дождж з градам ізноў ператварыў вуліцы Гродна ў рэкі. Гэтым разам найбольш затапіла раён каля скрыжавання ля кінатэатра “Кастрычнік”, вуліцы Савецкіх памежнікаў, Паповіча, Соламавай і Фолюш. Гэтаксама заліло Стары мост, частку цэнтра, вуліцы Віленскую, Каліноўскага, Болдзіна, Дубко і іншыя. Публікуем фота і відэа ад відавочцаў.

Іван Дзенісевіч перайшоў у клуб “Гарадзея”

Былы паўабаронца і капітан гродзенскага “Нёмана” стаў гульцом клубу ніжэйшай лігі “Гарадзея”.  

Вяселлі, сярэднявечная рэканструкцыя і шляхецкія балі: якія беларускія элементы ёсць у сучасным забаўляльным бізнесе?

Як зрабіць беларускасць прыбытковым элементам у забаўляльнай індустрыі? Ці ёсць попыт на традыцыйны беларускі каларыт у тых, хто ладзіць карпаратывы, вяселлі ды іншыя святы? Пра гэта размаўлялі ў Гродне тыя, хто займаецца арганізацыяй і суправаджэннем святаў на практыцы.