На “Кірмашы праектаў” у Гродне прадставілі дзевяць культурніцкіх ініцыятыў
Чарговы “Кірмаш праектаў”, які адбыўся 21 студзеня ў Гродне, стаў працягам дыскусіі ў межах гарадзенскай грамадскай супольнасці з нагоды атрымання горадам статусу культурнай сталіцы Беларусі. Але на гэты раз былі прапанаваныя не проста ідэі, а канкрэтныя праекты.