Якія колеры ў радасці: выстава велікодных яек у Гродне
На выставе “Радасць велікодных яек” у Музеі гісторыі рэлігіі можна ўбачыць яйкі, упрыгожаныя бісерам, мехам, саломай, яйкі чорнага колеру з Сапоцкіна, а таксама вербачкі ў віленскай і гарадзенскай традыцыях. Адкрыццё традыцыйнай велікоднай выставы ў Музеі гісторыі рэлігіі адбылося 28 сакавіка.