Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

|

Ноччу 7 кастрычніка здарыўся пажар у адной з кватэр па вуліцы Савецкай. Ратавальнікаў выклікала жанчына, якая ўбачыла дым у вокнах суседскай кватэры, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

|

Афіцыйная версія пра вызваленне Гародні ад немцаў у ліпені 1944 г. моцна адрозніваецца ад рэальнасці. Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам выясняем, чаму Чырвоная армія затрымалася на Нёмане? Чаму немцы так упарта біліся за Гародню? Як сталася, што з гісторыі выпалі цэлыя савецкія часткі, палеглыя ў бітве за горад у ліпені 1944 г.

“Я стаміўся”. Уладальнік ABC гатовы прадаць свой “ахраненны” бізнес

Найбуйнейшы вытворца і дыстрыб’ютар прадуктаў харчавання пад маркай ABC шукае стратэгічнага інвестара для далейшага развіцця бізнесу. Уладальнік актываў Іван Майсееў гатовы прадаць да 100% доляй ў трох кампаніях: ТДА “Фірма АВС” (вытворчасць прадуктаў харчавання), СТАА «Фірма АВС плюс» (дыстрыбуцыя прадуктаў харчавання) і ТАА «БелЯрШпехт» (вытворчасць яек), пішуць naviny.by.

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

|

На вуліцы Пушкіна ўвечары 6 кастрычніка цалкам згарэў аўтамабіль. У момант задымлення за рулём Audi A6 знаходзілася жанчына з дзіцём.

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

|

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.

“Нёман” зноў разграміў суперніка. Гэтым разам “Віцебск”

|

Пасля паразы ў Маладзечне гарадзенскі “Нёман” рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне чырвона-чорныя ўпэўнена разабраліся з “Віцебскам”. Матч скончыўся з лiкам 11:3.

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

|

Прадстаўнікі адной з самых стрэсавых прафесій распавялі журналісту «Камсамолкі», як яны з аднаго погляду, кінутага ў салон тралейбуса, вылічаюць зайцоў.

Сур’ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

|

Лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў каля шклозавода адбылося каля 13.00 у чацвер, 6 кастрычніка. Як паведамляе ДАІ гродзенскага аблвыканкама, напярэдадні ўвечары ў сябе дома віноўнік ДТЗ, кіроўца Mazda, з прыяцелямі піў піва і гарэлку. Раніцай стаў пахмяляцца, што выклікала абурэнне жонкі.

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

|

У 2017 годзе колькасць чыгуначных спалучэнняў у суседнім з Гродзеншчынай рэгіёне Польшчы мае павялічыцца больш чым на палову. Цягнікоў з Беластока да Кузніцы будзе не два ў суткі, а ажно пяць. І не выключана, што іх канчатковай станцыяй стане Гродна, піша bialystok.wyborcza.pl.

У Гродне ўшанавалі хакейны “Рытм” – уладальніка Кубка-2016

|

Ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама 5 кастрычніка адбылося ўшанаванне гульцоў і трэнераў ГХК “Рытм”, які ў гэтым годзе ў 22-ы раз стаў пераможцам нацыянальнага чэмпіянату і ў 21-ы выйграў Кубак краіны.