Дажджы, навальніцы і вецер: надвор’е у Гродне на тыдзень

|

На 20 чэрвеня ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У Гродне чакаецца моцны дождж з навальніцай і шквалісты вецер.

“Варвары” біліся, але зноў прайгралі “Рысям”

|

Гарадзенскія футбалісты 14 чэрвеня прайгралі другі матч у сезоне. І зноў крыўдзіцелямi “Варвараў” сталі віцебскія “Рысi”.

Хочаш хлеба – спячы сам: хатнія боханы са смакам жыццёвых дробязяў

|

Наташа Святкіна пячэ хлеб дома ўжо 15 гадоў. Карыстаецца апрабаваным рэцэптам, што калісці знайшла сяброўка ў часопісе Burda, парачкай матуліных “забабонаў” і ўласнымі высновамі, што прыйшлі праз досвед. Хлеб, у тым ліку уласнага вырабу, гэта хутчэй ласунак, чым прадукт для штодзённага ўжывання, лічыць Наташа. Таму, калі ў хаце пячэцца хлеб, яна надае хатняму побыту прыўзнята-урачыстыя колеры. А прысутнасць цікаўнага дзіцяці і парачкі няўрымслівых котак, здаецца, спрыяе лепшаму смаку хатняга хлеба.

Пашкоджаныя ветрам вежы гарадзенскіх храмаў хочуць аднавіць як мага хутчэй

|

Каб аднавіць крыжы на гарадзенскіх храмах спатрэбіцца нямала намаганняў і часу. Калі да шпіля на Лютэранскай кірсе можна будзе трапіць з дапамогай пад’ёмнага крана, то вось на Бернардынскiм касцёле праблем куды больш. У Гродне няма спецыяльнай тэхнікі, каб патрапіць на самую высокую кропку каталіцкага храма.

Мастак са Смаргоні Андрэй Рогач: Вера беларусаў – савецкая, бог беларускі – Ленін

Малады мастак са Смаргоні Анро (Андрэй Рогач) малюе Леніна, каб папярэдзіць пра спаўзанне ў маральную бездань: “Беларусы засталіся ў савецкай веры, бо Ленін для савецкага чалавека быў гэткай жа велічынёй, як Ісус для хрысціяніна”, — кажа ён у размове з svaboda.org.

У Гродне прайшоў этап Чэмпіянату Беларусі па скейтбордынгу

|

Этап Адкрытага Чэмпіянату Belarus Skateboard Challenge 2016 упершыню прайшоў у Гродне 18 чэрвеня. Спаборніцтвы адбываліся на новай пляцоўцы для скейтараў каля гандлёвага цэнтра OldCity.

Каб прыбраць цэнтр Гродна пасля шторму службам трэба два дні

|

Галоўная задача для ўсіх працоўных службаў Гродна – як мага хутчэй ачысціць горад ад наступстваў стыхіі, якая прайшлася па ім 17 чэрвеня. У першую чаргу службы прыбіраюць цэнтр і важныя праезжыя шляхі. Найбольш працоўных у парку Жылібера.

Моцная навальніца ўчыніла маштабныя знішчэнні пад Беластокам

|

Навальніца, якая ўвечары 17 чэрвеня прайшла над Гродна, моцна зачапіла таксама ўсходнюю Польшчу. У Беластоку і ваколіцах павырывала дрэвы з карэннем, панішчыла жыллё, абарвала лініі электраперадач. У Супраслі чалавека прываліла дрэвам. У Кузніцы не было электрычнасці і мабільнай сувязі.

Міліцыянеры з Гродна патрапілі ў шоў Івана Урганта (ВІДЭА)

|

Супрацоўнікаў гарадзенскага УУС, якія дзве гадзіны трымалі падаючы ліхтар на Савецкай у час Фестывалю нацыянальных культур, згадалі ў шоў “Вечерний Ургант” на расійскім Першым канале.    

“Пасля навальніцы людзі тэлефанавалі каб дапамагчы”. Гарадзенцы не пакінулі ў бядзе бяздомных жывёл

|

З-за навальніцы, якая прайшла ўвечары 17 чэрвеня, пацярпелі не толькі дрэвы, але і шматлікія пабудовы. У ліку пацярпелых апынуўся і прытулак “Адданага сэрца”, у якога вецер паспеў зняць дах вальераў. Калі б не гарадзенцы, якія адразу пасля надзвычайнага здарэння адправіліся ў прытулак, жывёлы б засталіся пад адкрытым небам.