Фотафакт: з каляровага дворыка пры дзіцячым хоспісе скралі туі
Доўгія выходныя прынеслі нечаканыя непрыемнасці Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу. Вярнуўшыся 11 мая на працу, супрацоўніцы ўбачылі, што з клумбы ля ўваходу зніклі дзве пірамідальныя туі і ўсе ірысы, каторыя высадзілі гараджане на дабрачынным суботніку.