Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак

|

Оля і Ксенія знаходзяцца ў Гродне з пачатку кастрычніка. У вольны ад сваёй валанцёрскай працы час яны актыўна падарожнічаюць па ваколіцах Гродна ды фіксуюць свае ўражанні. Якімі яны бачаць вядомыя многім гарадзенцам мясціны, што іх уражвае – гэтаму будзе прысвечаны цыкл падарожных нататкаў дзяўчат з Польшчы.

На Гарадзеншчыне распрацоўваюць стратэгію ўстойлівага развіцця

|

Несістэмна, без актыўнага ўдзелу грамадскасці, без яснага разумення прыярытэтаў – так можна ахарактарызаваць працу над Стратэгіяй устойлівага развіцця Гродзенскай вобласці да 2030 г., якая ідзе зараз у Гродне.

Здарэнні на дарогах Гродна за выходныя

|

У суботу ў Гродне было здзейснена 18, а ў нядзелю – 14 аварый з матэрыяльным уронам. Здарэнняў з цяжкімі наступствамі на выходных не было.

Гродзенскі “Нёман” прайграў у хакей Салігорскаму “Шахцёру”

|

У 17 туры чэмпіяната краіны “Шахцёр” на выездзе атрымаў перамогу над гродзенскім клубам з лікам 3:1. Для “Нёмана” гэта другое паражэнне запар.

Люстрацыя па-беларуску альбо спецаперацыя ачышчэння без сметніка

|

Сёння па ўсіх сродках інфармацыі абмяркоўваюць прыняцце Украінай законаў аб люстрацыі, гэта значыць, ачышчэнні дзяржаўнага апарата ад кадраў папярэдняй адміністрацыі прэзідэнта В.Януковіча.

Віктар Марціновіч прэзентуе ў Гродне нашумелы раман “Мова 墨瓦”

|

Вядомы беларускі журналіст і пісьменнік Віктар Марціновіч, новы раман якога разышоўся літаральна за адзін тыдзень, наведае Гродна ў чацвер 23 кастрычніка. Аўтар прыехаў у Беларусь толькі на некалькі дзён, і сустрэча – унікальная магчымасць непасрэдна пагутарыць з ім і задаць пытанні.

Футбольны “Нёман” перамагае, а хакейны – зноў прайграе

|

Футбольны “Нёман” святкуе першую ў гэтую восень перамогу, а хакейны прайграе чацьвёртую з апошніх пяці сустрэч.

Дзе гуляюць і што ўзгадваюць пра “Нёман” былыя легіянеры клуба

|

У апошнія гады ў складзе гарадзенскай каманды гулялі футбалісты з розных краін свету. Дзе яны зараз? Што ўзгадваюць пра гарадзенскі перыяд сваёй кар’еры і пра сітуацыю, якая склалася сёлета ў камандзе?

У Ваўкавыску рабаўнікі вынеслі тэлевізар падчас прагляду перадачы

|

17 кастрычніка трое невядомых скралі тэлевізар з-пад носу гаспадара кватэры і скрыліся ў невядомым накірунку. Такое злачынства ўдалося ажыццявіць з-за празмернага п’янства гаспадара.

Першыя кіламетры веламаршрута па “Лініі Керзона” пачынаюцца ў Пышках

|

У Гродне 13 кастрычніка гэтага года адкрылася новая веладарожка для турыстаў. Аматары ровараў могуць праехаць некалькі кіламетраў па лесе Пышкі.