Прадпрымальнік з Гродна, які гандляваў садавінай, недаплаціў амаль мільярд рублёў падаткаў
У 2014-2015 гадах індывідуальны прадпрымальнік оптам пастаўляў садавіну з краіны ЕАЭС, выкарыстоўваючы стаўку 0% ПДВ. Потым ён звярнуўся з заявай аб вяртанні яму з бюджэту сумы падаткаў у памеры 992 млн рублёў. Аднак падатковая заўважыла неадпаведнасць, расказалі ў прэс-цэнтры Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.