Цыгарэты праз мяжу цягнуў кантрабандыст у маскхалаце
Спачатку ў 150 метрах ад мяжы ля схованкі з цыгарэтамі затрымалі жыхара Ашмян, які запэўніваў, што проста заблукаў.
Дакументаў на знаходжанне ў памежнай зоне мужчына не меў.
Спачатку ў 150 метрах ад мяжы ля схованкі з цыгарэтамі затрымалі жыхара Ашмян, які запэўніваў, што проста заблукаў.
Дакументаў на знаходжанне ў памежнай зоне мужчына не меў.
Вецер, хуткасць якога дасягала 20 м/с, нарабіў шкоды ўвечары 19 сакавіка.
Сёння службай экстранай псіхалагічнай дапамогі “170” могуць скарыстацца толькі жыхары Гродна і раёна.
Кажа Ганна Шарэнда, дырэктар ТАА «Мерцана» і распавядае пра турыстычную фірму з назвай у гонар язычніцкай багіні ранішняй зоркі і пра тое, чаму расце папулярнасць айчыннага турызму (на здымку ніжэй).
У адным з апавяданняў Івана Буніна ёсць такія радкі: «Выйшлі парасяты на вячэрні шпацыр пасля ліўня з бурай і ў захапленні спыніліся перад гразнай усхваляванай сажалкай». Калі б такая сцэна адбылася зараз у Ашмянскім раёне, то ў ёй адразу б узнік супрацоўнік міліцыі, які патрабаваў бы… правільна, дакументы.
22-га сакавіка ў Вільні ладзіцца Дзень памяці пра Кастуся Каліноўскага. У гэты вясновы дзень 1864 году расейскія карнікі пакаралі смерцю кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве. Грамадская ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць” запрашае усіх патрыётаў а 17-й гадзіне сабрацца каля памятнага крыжа на Лукішскім пляцы, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага […]
На будаўніцтва, рамонт і рэканструкцыю 17-ці аб’ектаў аховы здароўя ў Гродзенскай вобласці ў гэтым годзе выдзелена 158 млрд. рублёў. А галоўная падзея года – адкрыццё хірургічнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.
Бясплатна і без накіравання абследаваць органы грудной клеткі можна будзе 21 сакавіка ў паліклінічным аддзяленні Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Фцізіятрыя”.
Арыгіналы мастацкіх твораў, фотаздымкі, фрагменты літаратурных твораў пазнаёмяць гарадзенцаў з шматгранным талентам найбольш вядомага літоўскага мастака.
Калі мяне запрасілі на ірландскую вечарыну, я паспрабавала ўспомніць усё, што ведаю пра гэтую краіну… Былі нейкія абрыўкі асацыяцый з гарамі, туманам, пабамі і півам. А яшчэ я ўзгадала, як танчылі героі Леанарда Ды Капрыо і Кэйт Уінслет на палубе трэцяга класу «Тытаніка».