Дзе пабудуюць футбольны манеж у Гродне пакуль невядома. Каложскі парк – не канчатковы варыянт

Месца размяшчэння футбольнага манежа ў Гродне пакуль канчаткова не вызначана. Ёсць некалькі варыянтаў, якія разглядаюць спецыялісты гарвыканкама, сярод іх – Каложскі парк. Але гэта не зацверджаны варыянт.

“Яна будзе лячыць целы, а я душы”. У Гродне ўпершыню жэніцца лютэранскі пастар

Вяселле пастара – унікальная з’ява для Гродна, бо яно першае за больш чым 200-гадовую гісторыю лютэранскага храма. Ад 1793 года, калі ў мясцовых лютэран з’явілася першая кірха, святары прыязджалі сюды ўжо сямейнымі людзьмі. З таго часу ў Гродне служылі восем пастараў. Уладзімір Татарнікаў дзявяты ў пераліку і першы, хто будзе вянчацца ў кірсе, дзе ён сам служыць.

Гарадзенскія гісторыкі стварылі ў Варшаве Цэнтр беларускіх студыяў

Пры „Студыюм Усходняй Еўропы” Варшаўскага ўніверсітэта паўстаў Цэнтр беларускіх студыяў. Пра гэтую новую навуковую і дыдактычную адзінку расказвае прафесар Алесь Краўцэвіч, абраны яе кіраўніком.

“Мой аўтамабіль знік!” Як у Гродне вярнуць машыну з штрафстаянкі

|

Спадзяемся, што вам ніколі не спатрэбіцца гэта пакрокавая інструкцыя, але, як кажуць, навуку за плячыма не носяць. Мы сабралі адрасы і тэлефоны стаянак, а таксама цэны на паслугі эвакуатара.

Што хадзіла па Нёмане за апошнія 150 год? Андрэй Вашкевіч расказвае ў “Крызе” і на “Тваім стылі”

Хто такія плытагоны і колькі яны зараблялі? Як на віцінах з Еўропы вазілі кантрабанду? Куды падзеліся таксі на паветраных крылах ды “зарніцы” на паветранай падушцы?

Рэактар для Беларускай АЭС стаў першым, які завод “Атоммаш” выпусціў за 29 гадоў

|

Корпус рэактара для першага энергаблока АЭС у Астраўцы адправіўся з заводу “Атоммаш” у Валгадонску 14 кастрычніка. Па рацэ ён даплыве да Вялікага Ноўгарада, а адтуль чыгункай – да месца прызначэння. Агулам дарога зойме 70 сутак.

Фестываль “Игрокуб” ужо хутка: выходныя можна будзе правесці гуляючы

|

У выходныя 24 і 25 кастрычніка ў Гродне пройдзе Другі фестываль настольных гульняў “Игрокуб”. Цягам двух дзён ахвотныя змогуць акунуцца ў мора настольных гульняў і добра пабавіць час з сям’ёй і сябрамі. Уваход на мерапрыемства вольны.

“Спецаўтагаспадарка” і коцікі чакаюць новых валанцёраў

|

Валанцёры часовага пункта ўтрымання жывёл звяртаюцца да жыхароў горада за дапамогай. Гэтым разам запрашаюць тых, хто гатовы дапамагаць у даглядзе катоў.

У Гродне будуць бясплатна частаваць Кока-Колай з нагоды юбілею фірмовай бутэлькі

|

У дзень нараджэння шклянай бутэлькi Кока-Кола ладзiць бясплатную раздачу газаванага напою. Акцыя пройдзе ў многіх гарадах Беларусі, а з 27 кастрычніка па 1 лістапада будзе праходзіць у Гродне ў гандлёвым цэнтры Old City.

“Зоркі сышліся і выставе быць”. Фатограф Сяргей Марозаў пакажа “Маналог з сусветам”

Байкер, выкладчык і фатограф Сяргей Марозаў зусім нядаўна адкрыў фотавыставу “Прывіды тэатра” і ўжо актыўна рыхтуецца да чарговага вернісажу. Гэтым разам ён пакажа гарадзенцам вынікі свайго назірання за зорным небам.