Ап’янець ад кваса ды ўпіцца кефірам – міф ці рэальнасць? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Безалкагольныя напоі, што атрымліваюцца праз натуральнае браджэнне, ці якія могуць забрадзіць у час захоўвання, часта выклікаюць пэўныя домыслы. “Выпіў квасу – не сядай за руль” ці “кефір таксама ўтрымлівае градусы” – хоць раз чуў кожны. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя міфы ўзяліся судова-медыцынскія эксперты. Дабраахвотнікам для “вопытаў на людзях” выступіў начальнік Гродзенскага ўпраўлення лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Драгун.