У цэнтры Гродна пабудуюць элітны дом, якога горад яшчэ не бачыў

|

На месцы зруйнаванай старой крамы на вуліцы Будзёнага, 28 пачалося будаўніцтва новага элітнага жытла. Забудоўшчык абяцае, што гэта жыллё адкрые “новы погляд на жыццё ў горадзе”. Тут будзе падземны паркінг, цалкам агароджаная тэрыторыя, высокія столі і вялікія вокны, зона адпачынку на даху, тэрасы і паціа, відэадамафоны ды іншае.

Перад пускам смеццесартавальнага завода ў Гродне актывізуюць раздзельны збор смецця

|

Новы смеццесартавальны завод мае пачаць працу ўжо ў лістападзе. Пасля пуску прадпрыемства гродзенцы цалкам пяройдуць на раздзельны збор бытавога смецця. Смеццеправоды ў дамах будуць завараны, а на пляцоўках каля дамоў з’явяцца спецыяльныя кантэйнеры, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Да Дня горада ў гродзенскіх тралейбусах з’явяцца экскурсаводы

Прафесійныя гіды дапамогуць пасажырам гродзенскіх тралейбусаў зірнуць на горад па-новаму, распавёў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік гарадзенскага праекта “Жывая гісторыя” Сяргей Іваноў.

У гарадской бібліятэцы Гродна збіраюць корм для бяздомных жывёл

|

Незвычайны фрымаркет прайшоў 11 верасня ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка па вуліцы Цітова. Акрамя абмену кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, там збіралі ежу для бяздомных жывёл.

Урачы, міліцыянеры і дырэктар Мірскага замка. Хто трапіў у парламент ад Гродзенскай вобласці

|

У Гродзенскай вобласці 11 верасня яўка выбаршчыкаў склала 76,19 %, паведамляе ЦВК. Усяго па краіне, паводле звестак ЦВК, яўка выбаршчыкаў склала 74,32%. Дэпутатаў Гродзеншчына выбірала па 13 акругах, піша TUT.BY.

У Гродне вярнуліся ў сярэднявечча і паказалі як правільна плесці кальчугу

|

“Звычайны сярэднявечны вечар” прайшоў у парку Жылібера ў суботу, 10 верасня. Мясцовыя ваенна-патрыятычныя клубы эпохі Вялікага Княства Літоўскага распавядалі гараджанам пра сярэднявечча, а таксама паказалі як правільна плесці кальчугу.

“Беларускія зёлкі для здаровых сасудаў” – лекцыя біёлага Алеся Спіцына ў “Краме Ц”

|

Зёлкі – лекавыя расліны, спрадвечны прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Біёлаг Алесь Спіцын (Мінск) шмат гадоў працуе з сучаснымі і старымі крыніцамі, вывучае і практыкуе ўжыванне зёлак як лекаў і прафілактычных сродкаў, і гатовы падзяліцца сваімі ведамі.

Фіксікаў у дэпутаты! Падчас выбараў у Гродне працаваў дзіцячы ўчастак

|

У Гродне ўпершыню падчас выбараў адкрыўся дзіцячы выбарчы ўчастак. Ён размясціўся на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там маглі прагаласаваць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Праўда, выбіралі не сярод кандыдатаў у парламент, а паміж герояў мультфільмаў: тут былі Фіксікі, Карлсан, Маша з мядзведзем ды іншыя папулярныя персанажы. Пераможца галасавання 17 верасня будзе цешыць дзяцей на Дні горада ў Кастрычнiцкiм раёне.

У Гродне назіральнікаў не пускаюць на закрытыя ўчасткі: няма санкніжкі

|

У Гродзенскай абласной бальніцы назіральнікаў “Права выбару-2016” масава не пускаюць на закрытыя ўчасткі для галасавання. Такія выпадкі зафіксаваныя на ўчастках №21 (кардыялогія), №22 (нефралогія), №23 (радыялогія) Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51. Пра гэта паведаміў каардынатар назірання па гэтай акрузе Сяргей Верамеенка.

“Кандыдатаў не ведаю” і “моладзь пускаць рана”. Што кажуць у Гродне пра выбары

|

У Гродне, як і ва ўсёй краіне, 11 верасня праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Участкі пачалі працу з 8 раніцы і сустракаюць выбаршчыкаў з музыкай і ўсмешкамі.