Праблемай чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы заняўся літоўскі палітык

|

Заторы ў 300-400 машын на беларускім баку мяжы 30-31 студзеня вымусілі сябра парламенцкага камітэту па міжнародных дачыненнях Дайліся Бараўскаса звярнуцца ў пасольства Беларусі ў Літве.

Падсрачнік на фоне… дрэваў

Паседжанне «шасцёркі», на якім мелася быць узгодненая стратэгія апазіцыі на парламенцкіх выбарах, скончылася безвынікова, калі не лічыць патасоўку з удзелам Рымашэўскага ды Фядуты, які пагадзіўся даць нам свой каментар. Досыць нечаканыя акцэнты ў сітуацыі расставіў гарадзенец Андрэй Вашкевіч.

Кошт навучання ў беларускіх ВНУ павялічыцца не больш чым на 29%

|

Паводле Мінадукацыі  ўстановам адукацыі рэкамендавана павялічыць кошт платнага навучання з 1 лютага не больш чым на 29% у параўнанні з дзейсным коштам па дзённай, завочнай, вячэрняй форме навучання з улікам эканамічна абаснаваных выдаткаў, неабходных для падрыхтоўкі спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці.

Цягнік Гродна-Мінск павялічыць хуткасць

|

Беларуская чыгунка сёлета запланавала аднаўленчы рамонт 75,9 км пуцёў на кірунку Мінск-Гродна.

З пачатку года ў Гарадзенскай вобласці на пажарах загінуў 21 чалавек

|

З-за надзвычайнай колькасці загінулых у вобласці абвешчаны месячнік па пажарнай бяспецы.

Непаўнагадовы студэнт з Ваўкавыску можа трапіць у турму за парнаграфію

|

Ролікі, якія ў мінулым годзе 17-гадовы юнак выкладаў у Сетцы, эксперты прызналі парнаграфічнымі.

На запраўкі Гарадзенскай вобласці завезлі “арктычнае” дызпаліва

|

– У маразы і спраўдзім попыт на ДП “Арктыка”. Гэтае дызпаліва не “парафініцца” да 35-40 градусаў марозу, – распавёў Уладзімір Лапата, галоўны інжынер РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”.

Куніца з гарадзенскага тэатра пераехала ў заапарк

|

У адміністрацыю заапарка з просьбай аб дапамозе звярнуліся супрацоўнікі драматычнага тэатра.

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны на 23 працэнты

|

У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Акустычны вечар Аляксандра Моцарта ў Гродне

|

5 лютага а 19 гадзіне ў “Кальяннай №4” выступіць Аляксандр Моцарт.