“Лінія Сталіна-2” пад Горадняй: дзе праўда, а дзе бутафорыя?
Гарадзенскія ўлады ўжо аб’явілі пра пампезнае адкрыццё «Лініі Карбышава» каля Кургана славы на ўскрайку гораду на 9 траўня. Лінія акопаў ды ўмацаванняў з тэхнікай мае стаць элементам вялікага музейнага комплексу з некалькіх экспазіцыяў, які мае канчаткова з’явіцца ля кургану да 2020 году. У адрозненні ад «Лініі Сталіна» на «Лініі Карбышава» баі былі, але сапраўдныя ўмацаванні трэба шукаць зусім у іншым месцы, піша belsat.eu.