Палата для невылечна хворых немаўлят адкрыецца ў Гродзенскім доме дзіцяці

|

Першая ў вобласці паліятыўная палата будзе працаваць у межах праекта грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы хоспіс” пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЭФ).

Тут змогуць атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу і догляд дзеці ад нараджэння да 3-4 гадоў.

ХК “Нёман”: першая перамога ў паўфінале

|

Сёння ў першым паўфінальным матчы, у родных сценах гарадзенскі “Нёман” адолеў “Шахцёр” з лікам 3:0.

Карупцыя ў Гродзенскай ЖКГ

|

Першы намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі два гады атрымліваў хабары ад трэста “Гроднагарбуд”.

Вясельная выстава: нявесты выбіраюць толькі белыя сукенкі

Даведацца пра тое, што будзе модна ў новым вясельным сезоне, змаглі гарадзенцы на другой спецыялізаванай выставе “Вясельны свет”. Яна праходзіла ў нашым горадзе ў мінулыя выходныя.

Затрыманы ў Гродне дэбашыр з расійскага чартара ехаў на Паўднёвы рынак

|

Сяргея Кабалава затрымалі на пад’ездзе да Гродна, у раёне пасёлка Берагавы, 7 сакавіка.

Рагойш, бэбах, халаднік: топ-7 беларускіх страваў. З рэцэптамі!

|

Якія стравы можна лічыць сапраўды адметнымі для беларускай кухні? Сваю версію адказу на гэтае пытанне прапануе аўтар найлепшай беларускай кулінарнай кнігі “Моц смаку” Юры Качук.

Транспамежная праграма – супраць атлушчэння жыхароў Ашмян

|

Галоўная мэта праекта “Супрацоўніцтва-дзейнасць-будучае”, якую Ашмянскі райвыканкам рэалізуе разам з польскімі Сувалкамі, – папярэджанне залішняй вагі і атлусцення насельніцтва праз пашырэнне спартовых аб’ектаў.

У межах праекта ў Ашмянах пабудуюць летні стадыён.

Рыбак выратаваў пагарэльца

|

Жыхар Астраўца, што рыбачыў на рацэ Страчанка 10 сакавіка, убачыў, як загарэўся жылы драўляны дом у вёсцы Радзюшы, паведаміў Цэнтр агітацыі і прапаганды Гродзенскага абласнога МНС.

На Гарадзеншчыне снег, завеі, па начах да -23ºС

|

Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра, паводле “Гроднааблгідрамету”, чакаецца на 3-5 ºС ніжэй за норму.

Асноўныя вясновыя маразы яшчэ наперадзе, надвор’е ў Гродзенскай вобласці пагоршыцца ў другой палове тыдня.

Масленіца ў заапарку: пудзіла скармілі жывёлам

| Без катэгорыі

Святам “Сустракаем вясну!” у  гарадзенскім заапарку вырашылі адзначыць Масленіцу. Нягледзячы на халоднае і вельмі ветранае надвор’е, на провады зімы прыйшло шмат  бацькоў з дзеткамі, а менавіта самым маленькім было на гэтым свяце найбольш цікава.