Чарговая “РэтраСерада” пройдзе ў “Тапазе”

|

Другая гарадзенская рэтра-вечарына пройдзе 25 лістапада. 

У Гродне невядомыя разбілі адзіны ў Беларусі рарытэтны Fiat Bertone

|

Унікальны Fiat x1-9 Bertone 1983 выпуску, які адрэстаўравалі і выкарыстоўвалі кожны дзень у Гродне, разбілі невядомыя вандалы. Гэта адзіны экзэмпляр у Беларусі.

Фотафакт: гарадзенская рэканструкцыя ў “стылі Тамерлана”

Двухпавярховая камяніца па Маладзёжнай, 3, а дакладней, тое, што ад яе засталося, зараз закрытая высокім драўляным парканам з усіх бакоў. Па факце ад будынка засталася толькі фасадная сценка з гаўбцом, за якой – яміна.

Васiлючэк у Самары, Савіцкі ў Гродне, а Гурэнка ў мінскім “Дынама”

|

Ужо другі дзень гарадзенскі галкіпер Уладзіслаў Васілючэк праходзіць прагляд у камандзе “Крылы Саветаў” расійскай Прэм’ер-лігі. Бацька Савіцкага тым часам паведаміў, што нібыта цікавасць кіеўскага “Дынама” да яго сына не адпавядае рэчаіснасці. Таксама стала вядома які сакрэт хаваў Сяргей Гурэнка.

У Гродне пройдзе VIII ІнвестУікенд

|

ІнвестУікэнд гэта некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і ўжо дасведчаыя бізнесмены, эксперты і інвестары. У Гродне ён пройдзе 28 лістапада ўжо ў восьмы раз.

Гарадзенцам прапануюць заробак да 1000 долараў у тыдзень за дастаўку таямнічых пакетаў

У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся чытач Валерый, які распавёў, што ў сацыяльнай сетцы прапануюць вельмі падазроную працу, звязаную, магчыма, з распаўсюджваннем забароненых прэпаратаў.

Разгляд пытання аб павышэнні пошлін на інтэрнэт-пакупкі адклалі

|

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі адклаў запланванае на 23 лістапада абмеркаванне павышэння збораў на замежны інтэрнэт-гандаль.

У Гродне будаўнікі натыкнуліся на старыя падмуркi пры пракладцы трубаправода ля гарвыканкаму

|

Больш за гадзіну спатрэбілася рабочым, каб прабіць падмурак невядомай старой пабудовы і закласці трубаправод для будучага філіяла Парку высокіх тэхналогій. Ёсць верагоднасць, што будаўнікі натыкнуліся на падмурак так і не пабудаванай другой “крывой афіцыны”.

Расія, Беларусь і Казахстан разгледзяць павышэнне пошлін на інтэрнэт-пакупкі

|

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледзіць у панядзелак, 23 лістапада, некалькі варыянтаў павышэння збораў на замежны інтэрнэт-гандаль, піша “Коммерсант” са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Гісторык Андрэй Чарнякевіч выдаў кнігу з правакацыйнай назвай

|

У кнізе “Нараджэнне беларускай Гародні” ідзе гаворка пра паўстанне цэльнай беларускай свядомасці на пачатку ХХ ст. і пераход да мэтанакіраванай барацьбы за нацыянальнае існаванне. Кніга выйшла ў пачатку лістапада ў выдавецтве “Янушкевіч”.